Вы тут

Мастак-кераміст Вольга Угрыновіч і яе калекцыя «Летапіс ДРЭВА»


Як маленькія лісцейкі складаюць частку вялікага моцнага дрэва, так і кожны з нас, хто жыве на беларускай зямлі, складае частку беларускай нацыі. Так кажа пра філасофію сваёй калекцыі «Летапіс ДРЭВА» мастак-кераміст Вольга Угрыновіч. Яна зрабіла тэму прыроды галоўнай у сваёй творчасці і дасягнула вышынь у мастацтве керамікі, як мала хто ў названай тэхналогіі.


Свой першы сподачак яна распісала ў пяць гадоў. Бацька, які ўсё жыццё выкладаў у Акадэміі мастацтваў, сур'ёзна займаўся народнай керамікай, нярэдка браў дзяўчынку з сабой на заняткі. І каб дзіця не перашкаджала студэнтам, даваў ёй талерачкі і керамічныя фарбы...

«Але ўсведамленне таго, што кераміка — гэта маё, што яна мяне абрала, прыйшло толькі на трэцім курсе, — распавядае Вольга. — Калі вярнулася з практыкі з Канакова, дзе паспрабавала працаваць з фаянсам, рабіць роспіс каляровымі маёлікамі, якімі цяпер і займаюся». Выдатная адукацыя на акадэмічнай кафедры керамікі, базавую школу якой, грунтуючыся на народных промыслах, і стварыў яе бацька Уладзімір Вікенцьевіч Угрыновіч, вера ў бачыўшых залатое сячэнне народных майстроў, захапленне гісторыяй і легендамі роднага краю дапамаглі Вользе выбраць свой творчы шлях. Мікс з класікі і авангарду — вось што стварае славуты і вядомы брэнд «UgrіnOVіch» — калекцыі «Гербарый», «Папараць-кветка», распачатая яшчэ бацькам «Пялёсткавая»...

«Пры гэтым я не спрабую спаборнічаць з прыродай, — кажа Вольга. — Бо лепш за прыроду нічога не прыдумаеш. На маіх талерках і кубках, як на кавалачках зямлі, усяго толькі адбіваецца лісце...» Часам вобразы новых калекцый быццам падказвае генетычная памяць. Так убачыла Вольга сваю папараць, як старажытны адбітак на вуглі, свой сімвал шчасця, які дорыць зараз усім, хто бачыць яе работы ў музеях або шматлікіх галерэях у краіне і за яе межамі.

Цэлую калекцыю будучых вытанчаных упрыгажэнняў дамоў і музейных вітрын я ўбачыла ў вялікай майстэрні мастачкі. Тут разгорнута цэлая вытворчасць — такая спецыфіка керамічнай творчасці. Адну з трох печаў Вольга майстравала сама. Ёй, прыгожай і далікатнай жанчыне, прыходзіцца цягаць тоны гліны, думаць аб пагрузцы, выгрузцы... У гэткім асяродку пакуль толькі выношваецца мара аб уласнай краме-галерэі.

Вольга заўсёды з пяшчотай гаворыць пра кераміку. Вось і цяпер, сядзім у закутку майстэрні, і я, удыхаючы востры водар абпаленай гліны, слухаю Вользін аповед пра тое, які гэта тонкі і высакародны матэрыял. І калі выкарыстоўваць яго прафесійна, ён дакладна перадасць кожны рух рук мастака, дапаможа яму выказаць эмоцыі і пачуцці. Радасць і задавальненне ад працы з глінай абавязкова вернуцца цяплом і дабром.

Лідзія ПЕРАСЫПКІНА

Загаловак у газеце: Энергія радасці і цяпла прыходзіць у наш дом разам з любімым бабуліным кубкам, вазачкай для кветак, простым збаном для малака, вытанчаным аўтарскім, распісаным лісцем сервізам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.