Вы тут

13-гадовы падлетак палез на цыстэрну і атрымаў апёкі


Супрацоўнікі ваенізаванай аховы заўважылі электрычную ўспышку каля аднаго з саставаў на чыгуначнай станцыі Мінск-Сартавальны. Аказалася, што 13-гадовы падлетак падчас гульні з сябрамі забраўся на цыстэрну і атрымаў цяжкія апёкі.


Інцыдэнт адбыўся ў парку адстою цягнікоў, расказаў прадстаўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Марчанка. «Сямікласнік гуляў з таварышамі ля чыгункі і вырашыў дзеля цікаўнасці залезці на цыстэрну. А там трапіў у зону дзеяння кантактнай сеткі. Самога дотыку не было, але там настолькі вялікае напружанне (27 тысяч вольт), што яго і не спатрэбілася». Школьнік шпіталізаваны з цяжкімі апёкамі, атрыманымі полымем электрадугі.

Падобны інцыдэнт адбыўся на два дні раней на прыпыначным пункце Трактарны. 35-гадовы мінчанін вырашыў пералезці цераз вагон таварняка і атрымаў электратраўмы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Палез на цыстэрну і атрымаў апёкі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.