Вы тут

Што жывёлы робяць на аўтадарогах?


Некаторыя з іх выходзяць на асфальт, каб пагрэцца.

Выпадкі сутыкнення аўтатранспарту з дзікімі жывёламі на дарогах — з'ява, на жаль, нярэдкая. Для жывёл яны, як правіла, смяротныя, а ДТЗ з буйнымі капытнымі (лось, алень, дзік, казуля) могуць мець сур'ёзныя наступствы як для транспарту, так і для кіроўцаў і пасажыраў. Як правільна паводзіць сябе ў падобных экстрымальных сітуацыях, раяць спецыялісты Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Жывёлы выходзяць на аўтадарогі з розных прычын, часцей за ўсё — ідучы да месцаў кармлення і назад да месца адпачынку. Некаторых прываблівае раскіданая дарожнымі службамі солевая сумесь, а многія дзікія птушкі збіраюць на дарогах дробныя каменьчыкі, неабходныя для стрававання. Часам дзікія жывёлы выходзяць на асфальт проста пагрэцца і абсохнуць ад расы (заяц, ліса), бо тэмпература асфальту звычайна вышэйшая за тэмпературу паветра. Нярэдка дзікія жывёлы выбягаюць на аўтадарогі пры пераследаванні іх драпежнікамі або паляўнічымі сабакамі. У большасці выпадкаў сутыкнення можна пазбегнуць. Калі на шляху руху аўтамабіля або на ўзбочыне аўтадарогі з'явілася жывёла, неабходна максімальна знізіць хуткасць да ўзроўню, калі можна імгненна спыніцца.

Звычайна дзікая жывёла ўспрымае аўтамабіль, які рухаецца, як драпежніка, які спрабуе адрэзаць шляхі адступлення, таму ў апошні момант кідаецца праз дарогу, каб «выскачыць з акружэння». Аднак адэкватна ацаніць хуткасць аўтамабіля яна не ў стане, у выніку на поўным хаду можа адбыцца сутыкненне.

Жывёла, якая апынулася ў начны час у святле фар, пазбаўлена зроку. Цемру за межамі пучка святла яна ўспрымае як сцяну і пачынае кідацца, не бачачы нічога, акрамя асветленага ўчастка дарогі і ўключаных фар. У такой сітуацыі варта спыніцца, выключыць іх (але пакінуць уключанымі габарытныя агні), уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю, тым самым даць жывёле час адаптавацца да цемры і пакінуць дарогу.

Захаванне правілаў дарожнага руху, у тым ліку хуткаснага рэжыму, і асаблівая асцярожнасць у зоне дзеяння папераджальнага знака «Дзікія жывёлы» істотна знізіць рызыку аварый, звязаных з раптоўным з'яўленнем жывёл на аўтамабільных дарогах.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».