Вы тут

Сталічных першакурснікаў запрашае квэст-гульня "Хагсмід"


Міжуніверсітэцкая квэст-гульня “Хагсмід” для першакурснікаў сталічных ВНУ адбудзецца 22 верасня ў парку імя М. Паўлава. Пачатак у 17.00.


Ініцыятарам мерапрыемства выступіў Студэнцкі гарадок БДУ. Правядзенне прыгодніцкага спаборніцтва скіравана на адаптацыю першакурснікаў да ўніверсітэцкага жыцця і арганізацыйнае забеспячэнне іх вольнага часу.

Удзельнікамі гульні стануць 20 каманд з БДУ, БДПУ ім. М.Танка, БДМУ, МДЛУ, БДУІР і БНТУ. У аснову квэста пакладзены сюжэт кніг пра Гары Потэра брытанскай пісьменніцы Джоан Роўлінг. Студэнтам трэба будзе прайсці 12 этапаў выпрабаванняў і прадэманстраваць логіку, інтэлектуальныя здольнасці, хуткасць і зладжаную камандную працу.

Збор гульцоў прызначаны ва ўнутраным дворыку інтэрната №11 БДУ (праспект Дзяржынскага, 87), паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: (033) 661 36 52, (029) 310 37 24, (017) 209-52-99 (Яўгенія Кашлей) або ў групе сацыяльнай сеткі “УКантакце” https://vk.com/coordination_bsu/.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.