Вы тут

У межах выставы "Кітай-Еўразія" праходзіць бізнес-форум


У рамках пятай міжнароднай выстаўкі "ЭКСПА "Кітай--Еўразія", якая адкрылася ў  адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай) горадзе Урумчы, на якой Беларусь стала галоўным ганаровым госцем, праходзіць бізнес-форум "Беларусь — вузлавая платформа Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Інвестыцыі і турызм".


Адбылася сустрэча дэлегацыі на чале з Мікалаем Снапковым з намеснікам старшыні ПК ВСПН КНР Алігэнам Імінбахаем.

У бізнес-форуме прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў. У склад дэлегацыі ўваходзяць міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, прадстаўнікі кіраўніцтва Мінпрама, Мінспорту, ДКНТ, БелГПП. Кітайскі бок прадстаўлялі кіраўнікі міністэрства камерцыі КНР, сотні прадстаўнікоў кіравання і бізнесу.

Падчас сустрэчы са старшынёй урада СУАР Шахратам Закірам.

Адкрываючы бізнес-форум, старшыня народнага ўрада СУАР Шахрат Закір падкрэсліў: "Сённяшняя выстаўка стала важнай платформай кітайска-беларускага партнёрства. Беларусь для Кітая — важны партнёр і надзейны сябар. У 2015 годзе падчас візіту Старшыні КНР у Беларусь лідары дзвюх краін сфармавалі выразны план руху наперад. Сіньцзян — самая блізкая да Беларусі правінцыя. І мы з радасцю адзначаем, што наша супрацоўніцтва развіваецца. У прыватнасці, сумесны праект па вытворчасці сельгасабсталявання".

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.