Вы тут

Ігар Бокій атрымае 300 тысяч долараў за сем медалёў Параалімпіяды


Спартсмен з Бабруйска стаў на сёлетніх Параалімпійскіх гульнях у Бразіліі сапраўдным героем. На яго рахунку больш за ўсё ўзнагарод у беларускай камандзе: сем медалёў, шэсць з якіх — найвышэйшай якасці. Напярэдадні стала вядома, якія прызавыя належаць плыўцу — 320 тысяч долараў, пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства спорту і турызму краіны.


«У адпаведнасці з раней прынятым рашэннем уладальнік «золата» Параалімпійскіх гульняў атрымае 50 тысяч долараў прызавых, «серабра» — 30 тысяч, «бронзы» — 20 тысяч», — паведаміў прэс-сакратар ведамства Уладзімір Несцяровіч. «Ігар Бокій, які прынёс краіне шэсць залатых і адзін бронзавы медаль, выклікае асаблівы гонар і радасць», — адзначыў прэс-сакратар і дадаў, што на спартсмена разлічваюць і на Параалімпіядзе-2020 у Токіа.

Ігару яшчэ 22 гады, плывец-параалімпіец выступае сярод спартсменаў з парушэннямі зроку. Сёння ён ужо 11-разовы параалімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Акрамя таго, Бокій з'яўляецца ўладальнікам сямі дзеючых сусветных рэкордаў у параалімпійскім плаванні ў 50-метровым басейне ў катэгорыі S13: 50 м, 100 м і 400 м вольным стылем, 50 м і 100 м на спіне, 200 м комплекс і 100 м батэрфляем.

У цэлым, у Мінспорту адзначылі, што зборная Беларусі на сёлетніх Параалімпійскіх гульнях паказала годны вынік, увайшоўшы ў 20-ку лепшых краін у агульнакамандным заліку. Плануецца, што заўтра наша дэлегацыя вернецца з Бразіліі ў Мінск, з гэтай нагоды ўжо рыхтуецца цёплы прыём спартсменаў.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Алімпійскі ганарар

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.