Вы тут

У лясах зноў заблудзілі грыбнікі


На шчасце, усе яны здолелі знайсці дарогу з гушчароў.

Удзень у суботу ў пажарную аварыйна-ратавальную часць №2 Глыбоцкага аддзела МНС паступіла паведамленне аб тым, што ва ўрочышчы Пушча-Галубіцкая, каля вёскі Шылагор'е, згубіліся трое — дзве жанчыны і мужчына. Раніцай яны адправіліся ў лес для збору грыбоў і заблукалі. Тэлефанавала з просьбай аб дапамозе адна з жанчын.


У пошукавых работах былі задзейнічаныя супрацоўнікі РАУС і МНС. Папятляўшы каля пяці гадзін у лесе, грыбнікі выйшлі на гукавы сігнал аўтацыстэрны МНС.

На наступны дзень паведамленне ратаўнікам аб жанчыне, што заблудзіла, паступіла таксама з Віцебскай вобласці — на гэты раз з Расонскага раёна. Амаль цэлы дзень правяла ў лесе жыхарка Расон, якая адправілася ў грыбы каля вёскі Фаміно. А дзявятай гадзіне вечара жанчына выйшла на гук сірэны аўтамабіля ратаўнікоў.

Паведамленне пра заблудную таксама паступала з Талачынскага раёна — пенсіянерка з вёскі Новае Сяло, паблукаўшы па лесе, самастойна выйшла з гушчару з надыходам цемры.

Ратаўнікі нагадваюць: будзьце асцярожныя падчас «ціхага палявання». Вывучыце карту мясцовасці, куды ідзяце. Збярыце мінімальны набор неабходных сродкаў, вазьміце з сабой зараджаны тэлефон.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.