Вы тут

Перавозкі, гандаль і пашыў адзення


Такія віды прадпрымальніцкай дзейнасці найчасцей выбіраюць беларусы.

За студзень-жнівень гэтага года больш за 1,1 тысячы беспрацоўных атрымалі субсідыі на адкрыццё ўласнай справы. Траціна з тых, каму дзяржаўныя службы занятасці выдаткавалі грошы на бізнес, — жыхары малых гарадоў і сельскіх населеных пунктаў.


Асноўныя віды прадпрымальніцкай дзейнасці, якія выбіраюць беларусы, — транспартныя і цырульніцкія паслугі, будаўніцтва, пашыў адзення, рамонт аўтамабіляў, гандаль, вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі.

Памер субсідыі складае 11 бюджэтаў пражытковага мінімуму — цяпер гэта 1 930 рублёў. Калі чалавек збіраецца арганізаваць сваю справу ў малым горадзе з устойліва высокім узроўнем беспрацоўя ці ў сельскай мясцовасці, то можа разлічваць на фінансавую падтрымку ў 2 632 рублі. У выпадку, калі прадпрымальніцкая дзейнасць звязана з укараненнем вынікаў навуковых распрацовак і даследаванняў, сума субсідыі будзе 3 500 рублёў.

Ахвотных працаваць на сябе спецыялісты службаў занятасці навучаюць таксама прававым і фінансавым асновам бізнесу.

— Мы назіраем за тымі прадпрымальнікамі, хто атрымаў субсідыю, на працягу года, — кажа начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег ТОКУН. — Але мы не ацэньваем гаспадарчую дзейнасць, не глядзім, як эфектыўна вядзецца бізнес — нам важна, каб чалавек працаваў.

Выдаткаваныя грошы могуць патрабаваць вярнуць, калі чалавек не выкарыстаў іх па мэтавым прызначэнні (напрыклад, не закупіў абсталяванне, якое абяцаў набыць у дагаворы) ці займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю менш, чым шэсць месяцаў у годзе. Алег Токун заўважае, што такія выпадкі бываюць, але не носяць масавага характару.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.