Вы тут

У ваколіцах Чунцына знайшлі трылабітаў


У пасёлку Юян-Туцзямяоскага аўтаномнага павета горада Чунцын знайшлі  выразны контур выкапнёвай істоты на камені, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 


Тэхналагічны супрацоўнік прыйшоў да высновы аб тым, што гэтыя закамянеласці — рэшткі старажытнага марскога членістаногага трылабіт.

Трылабіты — самыя прадстаўнічыя старажытныя жывёлы, якія з'явіліся ў кембрыйскі перыяд — каля 560 млн. гадоў таму, росквіт іх развіцця прыйшоўся на 500-430 млн. гадоў таму. 240 млн. гадоў таму яны цалкам вымерлі, праіснаваўшы на Зямлі амаль 320 млн. гадоў.

Гэта адзін з самых жыццяздольных арганізмаў. З цягам часу трылабіты эвалюцыянавалі ў мноства відаў, некаторыя  дасягнулі 70 см у даўжыню, а некаторыя — толькі 2 мм.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.