Вы тут

Маладыя навукоўцы разгледзяць бізнес з навуковага пункту гледжання


Маладыя навукоўцы змогуць прадставіць свае навуковыя работы па тэмах крэдытаванне і прадпрымальніцтва, падтрымка экспарту малога і сярэдняга бізнесу. Стартаваў конкурс, да ўдзелу ў якім запрашаюцца маладыя даследчыкі, аспіранты з ВНУ Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Ізраіля. Гэты конкурс закліканы матываваць новае пакаленне навукоўцаў-эканамістаў на даследаванне пытанняў эфектыўнага развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама аказання ім падтрымкі. Арганізатары плануюць выявіць лепшыя навуковыя даследаванні, якія змогуць практычна паўплываць на беларускую эканоміку.


Па словах доктара эканамічных навук, прафесара, дэкана эканамічнага факультэта БДУ Міхаіла Кавалёва, конкурс адпавядае прыярытэтам, агучаным на пятым Усебеларускім народным сходзе.

«Сярод іх ёсць і экспарт, і развіццё прадпрымальніцтва. Пэўная актыўнасць у гэтых кірунках сёння ўжо ёсць. У краіне шмат робіцца, каб яе падтрымліваць. Мы маем бліскучыя прыклады ў Парку высокіх тэхналогій. Але малы і сярэдні бізнес павінен развівацца больш дынамічна, а неабходныя перадумовы ў нас ёсць. Справа за тым, каб у моладзі было жаданне і неабходныя веды для таго, каб займацца ўласнай справай. Добры крок у гэтым кірунку будзе зроблены ўжо тады, калі на малы і сярэдні бізнес мы зірнём з навуковага пункту гледжання. Конкурс якраз гэта дазволіць. Спадзяюся, што мы зможам знайсці новыя ідэі», — адзначыў Міхаіл Кавалёў.

Удзел у конкурсе абмежаваны трыма ўмовамі: высокая якасць аналізу, патрабаванні да афармлення тэксту і адпаведнасць навуковых работ асноўнай тэме конкурсу. Лепшыя работы будуць апублікаваныя ў навуковым выданні. Вынікі журы падвядзе ў лістападзе. З тэматыкай і ўмовамі правядзення конкурсу больш падрабязна можна азнаёміцца на сайце часопіса «Новая экономика» www.neweconomіcs.іnfo.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Зірнуць на бізнес з навуковага пункту гледжання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».