Вы тут

Навучэнцы Мінскага раёна могуць бясплатна ездзіць на вучобу ў сталіцу


Навучэнцам Мінскага раёна прадастаўлена права бясплатнага праезду на вучобу ў сталіцу. Гэта рэгламентавана рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 15 верасня бягучага года №152. Яно апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Дакументам устаноўлена, што навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі сталіцы, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскага раёна з 1 верасня па 30 чэрвеня маюць права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад. Навучэнцы рэалізуюць права на бясплатны праезд на падставе даведкі, якая пацвярджае іх навучанне ў сталічных установах адукацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».