25 Верасень, аўторак

Вы тут

Патэнцыйныя пакупнікі пачалі сыходзіць з другаснага рынку


Лета было сапраўды багатым для сталічнай жыллёвай нерухомасці па колькасці здзелак: на другасным рынку спецыялісты адзначалі незвычайную для гэтага перыяду года актыўнасць пакупнікоў, якая шмат у чым абумоўлена рэалізацыяй назапашанага за апошні год адкладзенага попыту. Неабходнасць вырашэння жыллёвага пытання (няхай гэта будзе пашырэнне жылплошчы, змена старой кватэры на новабудоўлю ці проста размен кватэр) была заўсёды. Але тыя пакупнікі, у якіх летась і ў першай палове сёлета, на руках ужо была пэўная сума грошай, але пакуль яшчэ недастатковая для набыцця кватэры, гэтым летам ужо змаглі вырашыць сваё жыллёвае пытанне. Гэтаму спрыяла вялікая прапанова кватэр на рынку і стабільна нізкія з пачатку вясны цэны.


«Мёртвага» сезона не было

Звычайна ў сярэдзіне лета цікаўнасць кліентаў да жылля мінімальная, таму штат агенцтваў нерухомасці ў гэты час скарачаецца ўдвая. Так было раней. Гэтым летам актыўнасць пакупнікоў была настолькі высокая, што перыяд адпачынкаў не аказаў ніякага ўплыву на стан рынку. Толькі ў ліпені было адзначана невялікае паслабленне попыту, але прычынай гэтага, хутчэй за ўсё, з'явілася асцярожнасць пакупнікоў у сувязі з правядзеннем дэнамінацыі. А ў жніўні ранейшая актыўнасць зноў вярнулася на рынак, чаму збольшага спрыяла набліжэнне новага навучальнага года. Прынамсі, у апошнія гады адзначаецца новая тэндэнцыя, калі ў якасці пакупнікоў усё часцей можна ўбачыць бацькоў, якія набываюць недарагое жыллё для сваіх дзяцей — студэнтаў.

Сезонная пакупніцкая актыўнасць увяла прадаўцоў у зман аб маштабах і працягласці попыту на кватэры, і некаторыя з іх, хоць і няспешна, усё ж пачалі павышаць цэны. Таму і атрымалася, што па выніках жніўня і першай паловы верасня спецыялісты зафіксавалі невялікае (да 2%) павелічэнне цэн.

Каб штучнае падаражанне не стала пасткай

«Павышэнне коштаў нічым не падмацавана, паколькі па выніках верасня ўжо адзначаецца істотнае зніжэнне актыўнасці пакупнікоў», — кажа намеснік дырэктара па продажах на другасным рынку жылля агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» Святлана Кудзелка.

Акрамя таго, яна адзначае, што цяпер усё больш пакупнікоў з другаснага рынку сыходзяць на рынак новабудоўляў, і ў прыватнасці — у прыгарад Мінска. У некаторых новабудоўлях прыгарада гэтай восенню прапануюцца кватэры з ужо зробленым чыставым аздабленнем па цэнах істотна ніжэй другаснага рынку жылля сталіцы. Таму, калі прадаўцы другаснага рынку па-ранейшаму будуць падымаць кошты, то можа быць паўтор сітуацыі 2015 года, калі цэны пайшлі ўніз, і з кожным днём пошуку пакупніка прадаўцы гублялі свае грошы.

На думку эксперта, завышаныя цэны сёння могуць абярнуцца для прадаўцоў значнымі фінансавымі стратамі заўтра. «Справа ў тым, што даходы насельніцтва засталіся на ранейшым узроўні, а для масавага кліента адсутнічаюць і даступныя крэдыты. Крэдыты пад 17% гадавых для чаргавікоў выдаюцца толькі пад пэўныя праекты пры будаўніцтве жылля. Тады адкуль жа можа ўзяцца працяглае павышэнне цэн на кватэры?» — тлумачыць сваю пазіцыю Святлана Кудзелка.

Попыт — толькі на бюджэтнае жыллё

У пацвярджэнне стабільных цэнавых пераваг пакупнікоў, спадарыня Кудзелка прывяла той факт, што і зараз, як і ў пачатку года, асноўная доля попыту (каля 60%) прыпадае на кватэры да 40 тысяч долараў.

«Каб пазбегнуць фінансавых страт у будучыні, прадаўцам пры вызначэнні цэн на сваю кватэру неабходна арыентавацца не на кошты прапановы аналагічных кватэр, а на цэны рэальных здзелак, з якімі можна азнаёміцца ў асобным раздзеле спецыялізаваных сайтаў, — раіць Святлана Кудзелка. — Цэны прапановы абсалютна не інфарматыўныя, паколькі сёння, у сувязі з завышэннем цэннікаў, зніжкі пры заключэнні дагавора куплі-продажу могуць дасягаць 20%».

Акрамя таго, сярэдні тэрмін самастойнага продажу кватэры з дапамогай размяшчэння аб'явы на профільных парталах аб нерухомасці складае каля 80 дзён, у той час як практыка паказвае, што пры наяўнасці вялікай базы канкрэтных заявак і комплексных праграм дапамогі прадаўцам і пакупнікам, гэты тэрмін можа быць зніжаны да 30 дзён.

Спецыяліст нагадала, як выглядаюць цяпер сярэднія цэны праведзеных здзелак з кватэрамі стандартных спажывецкіх якасцяў. Так, цана квадратнага метра аднапакаёвай кватэры складае 1160 долараў, двухпакаёвай — 1060, трохпакаёвай — 1030 долараў. Сярэдняя цана прададзеных аднапакаёвых кватэр — 38 500 долараў, двухпакаёвых — 53 500, а трохпакаёвых — 64 500 долараў.

Павялічыўся цэннік арэнды

Спецыялісты адзначаюць, што ў жніўні назіралася значнае павелічэнне актыўнасці будучых кватарантаў. Гэтая тэндэнцыя працягваецца і ў верасні. Адна з асноўных прычын такога росту актыўнасці — прыток студэнтаў, якія не былі забяспечаны месцамі ў інтэрнатах. Варта адзначыць, што асноўная патрэба ў кватэрах для студэнтаў была рэалізавана ў жніўні і першай дэкадзе верасня, а другая дэкада месяца паказвае паступовае вяртанне ўзроўню попыту ў звыклае для рынку рэчышча. Відавочна, што большая частка студэнтаў-кватарантаў выбірала недарагое жыллё.

У верасні цана арэнды прыватных кватэр некалькі падрасла і склала, у сярэднім, для аднапакаёвых кватэр 175 долараў у месяц, для двухпакаёвых — 225 долараў, для трохпакаёвых кватэр — 275 долараў. Самыя танныя кватэры ў арэнду прапануюцца ў Заводскім раёне. Тут аднапакаёвае жыллё на Ангарскай або ў Шабанах можна зняць за 130 долараў. Традыцыйна дорага прапануецца цэнтр горада. Тут месячная плата будзе наўпрост залежаць ад месцазнаходжання, рамонту і «элітнасці» кватэры. Такса сапраўды якаснага жылля ў цэнтры складае цяпер ад 250 да 500 долараў.

У цэлым, у Мінску арандатары гатовыя здымаць аднапакаёвую кватэру за 200 долараў у месяц, адзначаюць эксперты. Аднак кватэра ў гэтым выпадку павінна быць у дагледжаным стане і змяшчаць мінімальны набор мэблі і тэхнікі. Адпаведна, чым лепш стан падобнага жылля, а таксама ўключанай у арэнду мэблі і бытавой тэхнікі, тым вышэй і цана арэнды.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Нерэальныя цэны прапановы

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.