Вы тут

Работа з вынікам


Магілёўскія мытнікі лічаць гэта найлепшым падарункам да сваёй прафесійнай даты.

У зоне дзейнасці магілёўскай мытні знаходзіцца амаль адна шостая плошчы краіны. Гэта звыш 1600 прадпрыемстваў, каля 400 кіламетраў беларуска-расійскай мяжы, міжнародны аэрапорт Магілёў.


Фота: sputnik.by

Сёння прадпрыемствы Магілёўскай вобласці экспартуюць тавары ў 83 краіны свету, імпартуюць з 52 краін. За 8 месяцаў з пачатку года мытнікамі ажыццёўлены выпуск звыш 55 тысяч партый тавараў, 37 тысяч з якіх (амаль на 24% больш, чым летась) атрымалі дазвол на вываз за межы ЕАЭС. На працягу студзеня — жніўня мытня пералічыла ў бюджэт краіны каля 99 мільёнаў дэнамінаваных рублёў — амаль на 7 мільёнаў болей, чым летась.

На цяперашні момант у магілёўскай мытні 99,8% дэкларацый прадстаўляецца ў электронным выглядзе. Гэта дазволіла значна спрасціць мытныя аперацыі і скараціць тэрмін іх здзяйснення. Прыцягненню транзітных патокаў у вобласць паспрыяла адкрыццё сёлета транспартна-лагістычнага цэнтра «Магілёў-Белмытнясэрвіс». У мэтах стварэння безбар'ернага асяроддзя для бізнесу і паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў наступныя гады плануецца правесці шэраг спрашчэнняў адміністрацыйных працэдур. Напрыклад, да 2020 года павялічыць долю аўтаматычнага выпуску экспартных тавараў да 25%. (Цяпер гэтая лічба складае 13%.)

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».