Вы тут

Алімпійскі чэмпіён дапамог свайму малодшаму брату фінішаваць


Двухразовы алімпійскі чэмпіён па трыятлоне брытанец Алістэр Браўнлі дапамог свайму малодшаму брату Джонатану фінішаваць у фінале Сусветнай серыі ў Касумеле (Мексіка), паведамляецца ў Twіtter World Thrіatlon.


Браўнлі-малодшы, які лідзіраваў у апошнім відзе праграмы — бегу на 10 кіламетраў, за некалькі дзясяткаў метраў да фінішу практычна спыніўся і пачаў траціць прытомнасць. Да брата падбег Алістэр, які да таго моманту ішоў другім. Ён узяў Джонатана пад руку і разам з ім завяршыў гонку, перад фінішнай рысай штурхнуўшы брата наперад. Брытанцаў абагнаў Генры Шуман з ПАР, які заваяваў у выніку золата.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Трымайся, браце!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.