Вы тут

У Аўстраліі верталёт разбіўся пасля сутыкнення з каровай


У аўстралійскім штаце Квінсленд верталёт разбіўся ў выніку сутыкнення з каровай, паведамляе Brіsbane Tіmes.


Пілот апарата Robіnson R22 так нізка ляцеў, што зачапіўся шасі за рог жывёлы, якая пасвілася ў статку. Спробы вызваліць карову, якія рабіў лётчык, не ўвянчаліся поспехам, што прывяло да страты кіравання. Верталёт здзейсніў жорсткую пасадку і загарэўся. Пажарныя, якія прыбылі на месца здарэння, змаглі патушыць яго, але да гэтага моманту машына была разбурана. Як удакладняе выданне, ні пілот, ні карова ў выніку здарэння не пацярпелі. Лёгкія двухмесныя верталёты выкарыстоўваюцца ў Аўстраліі для аблёту статка. Лётаючы нізка і павольна, пілоты заганяюць у стойбішча жывёл, якія адыходзяць на вялікія адлегласці. Штогод у краіне разбіваецца каля дзесяці «лятучых пастухоў».

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Карова «збіла» верталёт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».