Вы тут

У Брытаніі ўладальніца крамы напалохала рабаўніка


Уладальніца крамы ў брытанскім горадзе Кінгстан-эпан-Хал збянтэжыла рабаўніка, які ўварваўся да яе з 18-сантыметровым нажом, піша The Telegraph.


Паводле слоў Карамжыт Санга, яна сядзела за прылаўкам, папіваючы чай, калі ў памяшканне ўвайшоў узброены мужчына. «Ён загадаў мне аддаць яму ўсе грошы, але я была спакойная. Я адказала, што п'ю чай», — расказала жанчына. Пасля таго як зламыснік зноў запатрабаваў перадаць яму наяўнасць, жанчына сказала: «Добра». Затым яна дастала свой нож і пачала размахваць ім перад тварам рабаўніка. «Я не хацела прычыніць яму боль, але гэтага было дастаткова, каб яго напалохаць. Ён пачаў трэсціся, а затым уцёк», — сказала Санга.

Паліцыя неўзабаве злавіла падазраванага. Ім аказаўся мясцовы жыхар Сцюарт Глісан. Гарадскі суд прызнаў яго вінаватым у спробе рабавання, нашэнні халоднай зброі і захоўванні фальшывых купюр, прысудзіўшы да пяці гадоў турмы.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Чаяванне з нажамі

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.