Вы тут

Што лічыць перадпенсійным узростам?


Раней, калі чалавеку да пенсіі заставалася два гады, яго не маглі звольніць. Ці захавалася гэта гарантыя пасля пенсійнай рэформы? І як цяпер падлічыць перадпенсійны ўзрост?

Анатоль, Мінск


Гарантыі па працягненні і заключэнні новага кантракта з работнікамі перадпенсійнага ўзросту захаваюцца. Чалавека, якому застаецца не больш за два гады да дасягнення агульнаўстаноўленай пенсійнай планкі, не могуць звольніць з прадпрыемства, калі ён добрасумленна працуе і не парушае працоўную, выканальніцкую і вытворча-тэхналагічную дысцыпліну. Гэта норма прапісана ў пастанове Савета Міністраў №728 ад 15 верасня 2016 года.

З пачатку наступнага года перадпенсійны ўзрост будзе паступова павышацца. Так, у 2017-м працягненне кантракта на два гады будзе гарантавана мужчынам, якія ў 2017-м дасягнуць 58 гадоў 6 месяцаў, і жанчынам, якім споўніцца 53 гады 6 месяцаў. У 2018-м перадпенсійным узростам будзе лічыцца 59 і 54 гады адпаведна.

У 2019 годзе гарантыю па працягненні працоўнага дагавора да агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту (для 2019-га гэта стане парог у 61 год 6 месяцаў і 56 гадоў 6 месяцаў) будуць мець работнікі, якім 59 гадоў 6 месяцаў і 54 гады 6 месяцаў, у 2020-м — тыя, каму 60 і 55 гадоў.

Перадпенсійным узростам у 2021 годзе стане планка ў 60 гадоў 6 месяцаў для мужчын і 55 гадоў 6 месяцаў для жанчын. А з 2022-га і далей — 61 і 56 гадоў адпаведна.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».