Вы тут

У Мінску з'явіліся новыя сацыяльныя паслугі


Паслугу для пенсіянераў «Унучка на гадзіну» цяпер прапануюць у Цэнтральным раёне сталіцы. «Унучкамі», якія будуць дапамагаць пажылым людзям, стануць работнікі мясцовага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Яны гатовы прыбраць у кватэры, памыць вокны, аплаціць «камуналку», схадзіць па прадукты ці ў аптэку.


Паслуга платная. Кошт залежыць ад таго, колькі часу пойдзе на тое ці іншае заданне, і разлічваецца з нормы 3 рублі 30 капеек за гадзіну.

Новаўвядзенне прадугледжана для пенсіянераў, якія не знаходзяцца на надомным абслугоўванні. Каб скарыстацца паслугай, чалавеку неабходна проста патэлефанаваць у ТЦСАН (па нумары 290-63-02 ці 290-62-09) і пакінуць заяўку. Што зручна, ніякіх дакументаў для гэтага збіраць не трэба. Замовіць «унучку» могуць толькі жыхары Цэнтральнага раёна.

Кастрычніцкі раён сталіцы запускае з 1 кастрычніка паслугу «Хвілінка для мамы». Бацькі, якім няма з кім пакінуць дзіця, змогуць прывесці яго на некалькі гадзін у ТЦСАН, дзе за малым прыглядзяць педагогі-псіхолагі. А мама тым часам паспее схадзіць да ўрача, падстрыгчыся ў цырульні ці з'ездзіць у краму.

Заяўкі на паслугу будуць прымаць з усяго горада. Спецыялісты гатовы сядзець з дзецьмі рознага ўзросту: і з малымі, якім яшчэ няма года, і з 8-гадовымі школьнікамі. Самым малодшым абяцаюць забяспечыць догляд, а старэйшым прапануюць заняткі на развіццё.

Работу арганізуюць так, каб бацькі не прыводзілі ў адзін і той жа час рознаўзроставых сыноў і дачок. Плануецца, што дзеці будуць заставацца пад доглядам псіхолагаў не больш за дзве гадзіны. Кошт паслугі — 3 рублі 30 капеек у гадзіну. Падрабязнасці па тэлефонах 219-74-19 і 219-74-00.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Хвіліна для мамы, гадзіна — для бабулі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».