Вы тут

У краіне з'явяцца аманскія інвестары?


Прадстаўнікі дзелавых колаў Амана зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю па шырокім спектры кірункаў. Па словах старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча, замежныя партнёры праяўляюць вялікую цікавасць да машынабудаўнічага кластара.


«Беларускі бок ужо ажыццявіў першыя пастаўкі аўтобусаў МАЗ у Аман. Цяпер шэраг бізнесменаў праяўляюць цікавасць да муніцыпальнага аўтобуса МАЗ эканомкласа», — растлумачыў Уладзімір Улаховіч. Таксама ён апярэдзіў падзею і расказаў, што ў хуткім часе абодва бакі падпішуць пагадненне аб першых пастаўках тэхнікі кампаніі Амкадор у Аман.

Акрамя таго, у аманскіх прадстаўнікоў дзелавой супольнасці ёсць цікавасць у Беларусі да інвестыцый. У першую чаргу гэта сумесная вытворчасць прадуктаў харчавання з далейшай пастаўкай на рынкі ЕАЭС і краін Персідскага заліва.

«У нас у гасцях эліта аманскага бізнесу. Гэта ўплывовыя бізнесмены, якія валодаюць вялікімі актывамі і рэсурсамі сучаснай эканомікі Амана ад прамысловасці да нафтагазавага комплексу і прадуктаў харчавання. Але самае галоўнае, што ў іх ёсць вялікае жаданне супрацоўнічаць з нашай краінай», — растлумачыў старшыня гандлёва-прамысловай палаты.

Такая цікавасць невыпадковая, бо краіны, якія доўгі час фарміравалі свой бюджэт на аснове экспарту энерганосьбітаў, сёння маюць цяжкасці на глабальным рынку. Дзяржавы Персідскага заліва паставілі задачу па дыверсіфікацыі сваіх нацыянальных бюджэтаў і таму імкнуцца сёння развіваць шэраг ключавых галін.

«У гэтым сэнсе для іх наша краіна вельмі важны партнёр, паколькі ў нас добра развітыя прамысловасць і аграрны сектар. Мы сёння можам прапанаваць тэхналогіі і аб'екты, у якія можна інвеставаць, і далей развіваць сучасныя праекты», — падкрэсліў Уладзімір Улаховіч.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч адзначыў, што самы высокі тавараабарот за час супрацоўніцтва з Аманам быў у 2012 годзе, калі ён перавысіў 12 млн долараў. Сёння гэта тая планка, да якой можна імкнуцца.

Сталіцу наведала дэлегацыя дзелавых колаў Амана. У яе складзе кіраўнікі 40 кампаній, якія прадстаўляюць асноўныя сектары эканомікі краіны: нафтагазавай галіны, хімічнай, горназдабыўной прамысловасці і машынабудавання, буйныя інвестары, прадстаўнікі ІT-сектара. Сёння гэта самая вялікая дэлегацыя са згаданай краіны, якая прыязджала ў Беларусь за апошнія 20 гадоў. З беларускага боку таксама высокая зацікаўленасць — развіваць дзелавыя кантакты з замежнымі калегамі прыехалі прадстаўнікі каля 80 айчынных прадпрыемстваў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».