Вы тут

Міжнародныя аўдытарскія кампаніі правялі ацэнку нашых банкаў


Правядзенне такой ацэнкі ініцыяваў Нацыянальны банк, а сама працэдура ацэнкі ахоплівала 9 найбуйнейшых банкаў, доля якіх складае больш за 92 працэнты сукупных актываў усёй банкаўскай сістэмы краіны.


Ацэнка паказала, што паказчык дастатковасці капіталу ўсяго банкаўскага сектара па стане на 1 жніўня склаў 10,76%.
«Такім чынам, асноўны паказчык устойлівасці банкаўскага сектара да прымаемых рызык — каэфіцыент дастатковасці капіталу, у тым ліку з улікам кансервацыйнага буфера — знаходзіцца на ўзроўні, які дазваляе паспяхова супрацьстаяць магчымаму ўздзеянню негатыўных фактараў», — лічаць у Нацбанку.

Было выяўлена, што Беларусбанк, Прыёрбанк, Белгазпрамбанк, Банк ВТБ (Беларусь), БПС-Ашчадбанк, і Банк БелВЭБ маюць дастатковы запас нарматыўнага капіталу ў выпадку магчымага пагаршэння фінансавага стану пазычальнікаў, а таксама пагаршэння агульных знешніх і ўнутраных эканамічных умоў. А ў Беларусбанку, доля актываў якога ў сукупных актывах усёй банкаўскай сістэмы складае каля 42%, паказчык дастатковасці нарматыўнага капіталу з улікам вынікаў ацэнкі склаў 17,5% пры ўстаноўленым Нацбанкам мінімальным значэнні нарматыву 10,625%.

Патэнцыйнае невыкананне нарматыву дастатковасці капіталу выяўлена ў Белаграпрамбанку, Белінвестбанку і Альфа-Банку. Наш фінансавы рэгулятар адзначыў, што гэтыя банкі прадставілі ў Нацбанк планы па забеспячэнні дастатковасці нарматыўнага капіталу для пакрыцця патэнцыйнай крэдытнай рызыкі. «Гэтыя планы прадугледжваюць мерапрыемствы па зніжэнні банкамі крэдытнай рызыкі, у тым ліку за кошт паляпшэння якасці забеспячэння па выдадзеных крэдытах, а таксама па павышэнні капіталізацыі за кошт прыбытку, у першую чаргу шляхам аптымізацыі выдаткаў і прыцягнення субардынаваных крэдытаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацбанка.

Спецыялісты адзначаюць, што ўрадам ужо выконваецца шэраг канкрэтных мер па мінімізацыі такой рызыкі, у тым ліку ў частцы дакапіталізацыі банкаў з пераважнай доляй уласнасці дзяржавы. Так, прыняты рашэнні аб павелічэнні статутнага фонду Белінвестбанка і перадачы з балансу банка часткі актываў, якія характарызуюцца павышанай рызыкай, у акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Створана агенцтва па кіраванні актывамі, якому будзе перададзена частка актываў з павышанай рызыкай з балансу Белаграпрамбанка, а таксама прынята рашэнне аб прадастаўленні гэтаму банку субардынаванага крэдыту. Акрамя таго, прынята рашэнне аб рэструктурызацыі праблемнай запазычанасці шэрагу арганізацый аграпрамысловага комплексу.

У Нацбанку ўпэўнены, што празрыстая незалежная ацэнка актываў беларускіх банкаў будзе спрыяць умацаванню даверу да банкаўскай сістэмы з боку замежных інвестараў і прыцягненню замежнага капіталу як у выглядзе прамых інвестыцый, так і ў выглядзе доўгатэрміновых крэдытаў. А з улікам паспяховага вопыту практыка правядзення працэдуры ацэнкі якасці актываў будзе працягнута.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Праверка на трываласць

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.