Вы тут

Жыццё Рыжскай цэнтральнай бiблiятэкi можна пабачыць у Мiнску


Выстаўкi латвiйскiх фотамастакоў «Адзiн дзень у жыццi бiблiятэкi» (Валтэр Палякоў) i «Дзень разам з бiблiятэкарам» (Iмантс Уртанс), якiя раней праходзiлi ў Лiтве, Эстонii, Швецыi, Фiнляндыi, Германii, Польшчы i Расii, працуюць у Цэнтральнай бiблiятэцы iмя Янкi Купалы. На фотаздымках — побыт чытачоў i бiблiятэкараў Рыгi, знаёмы i блiзкi для ўсiх, хто мае дачыненне да кнiгi.


Пад­час ад­крыц­ця вы­ста­вак вы­сту­пае ды­рэк­тар Рыж­скай цэнт­раль­най бiб­лi­я­тэ­кi Дзiд­ра ШМI­ТА.

— Мы вырашылi задакументаваць працэс працы бiблiятэкара, — расказвае гiсторыю стварэння выставак дырэктар Рыжскай цэнтральнай бiблiятэкi Дзiдра ШМIТА. — На працягу года за побытам нашых супрацоўнiкаў i наведвальнiкаў назiраў фотамастак. Дзякуючы гэтаму, кожны, хто прыйдзе паглядзець на фотаздымкi, здолее «зазiрнуць» у наша жыццё.

Алена Кубышкiна, дырэктар Цэнтральнай бiблiятэкi iмя Янкi Купалы, расказала, што iдэi для супрацоўнiцва памiж бiблiятэкамi з'явiлiся падчас святкавання Дзён Рыгi ў Мiнску. Сувязi наладжваюцца хутка: за некалькi месяцаў была арганiзавана выстаўка, знайшлiся далейшыя кiрункi для падтрымкi стасункаў.

Так, ужо на гэтым тыднi прадстаўнiкi мiнскай бiблiятэкi прынялi ўдзел у мiжнароднай канферэнцыi ў Рызе, прысвечанай 110-годдзю з дня заснавання Рыжскай цэнтральнай бiблiятэкi.

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: Акно ў бiблiятэку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».