Вы тут

«Камуналку» абяцаюць не павышаць


Аб гэтым учора паведаміў прэс-сакратар Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч. У прыватнасці ён адзначыў, што цана ацяплення і ў гэты зімовы сезон будзе ў межах лічбаў, якія былі ў пачатку года.


Сваю ўпэўненасць у гэтым прадстаўнік ЖКГ патлумачыў тым, што, згодна з Указам кіраўніка дзяржавы №107, былі ўстаноўлены гранічныя тарыфы на ўсе асноўныя віды жыллёва-камунальных паслуг, таму кошт ацяплення змяняцца не будзе. «Сярэдняя выніковая лічба будзе ў межах тых паказчыкаў, якія грамадзяне атрымлівалі ў студзені і лютым», — адзначыў Генадзь Аксціловіч.

Паводле яго слоў, сёння ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг (ЖКП) складае 58%. Між іншым, перад міністэрствам была пастаўлена задача давесці гэты паказчык да 70% ужо ў наступным годзе. На падобны пасыл спадар Аксціловіч паведаміў, што цяпер павышэнне гэтага ўзроўню кампенсацыі адбываецца за кошт зніжэння выдаткаў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі па аказанні ЖКП. «Ведамству даведзены па гэтым кірунку сапраўды сур'ёзныя заданні на бягучы год. Неабходна і надалей зніжаць выдаткі ў вытворчасці, ажыццяўляць аптымізацыю кадравай колькасці прадпрыемстваў за кошт мадэрнізацыі вытворчых працэсаў», — удакладніў пазіцыю кіраўніцтва міністэрства Генадзь Аксціловіч.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.