Вы тут

Фаніпаль сёння адзначае свята горада


Сваю гісторыю ён пачаў у 1856 годзе як былое ўладанне памешчыкаў Энельфельдта і Багдашэўскага (фальварак у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета). Гэтае першае ўпамінанне занесена ў дакументы Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь. За гэты час горад значна абнавіўся. У ім пабудаваны адзіны ў краіне завод жалезабетонных маставых канструкцый. А да 2020 года плануецца рэканструяваць пасажырскую інфраструктуру на ўчастку Мінск-Пасажырскі — Койданава і арганізаваць курсіраванне цягнікоў гарадскіх ліній.


Старшыня Фаніпальскага гарвыканкама Людміла Калініч віншуе гараджан са святам і запрашае іх адзначыць яго разам на вуліцах горада. Мерапрыемствы для фаніпальцаў разгарнуцца на шасці пляцоўках адначасова. Акрамя традыцыйных святочных канцэртаў, для жыхароў будзе арганізавана творчая візітка прадпрыемстваў горада «Цудоўная пяцёрка».

На вуліцах Фаніпаля пройдзе незвычайны парад дзіцячых калясак. Ён абяцае здзівіць гараджан творчым падыходам да гэтага неабходнага для маладых бацькоў сродку перамяшчэння немаўляці. А для тых, хто ўжо ганяе на двух колах, будзе арганізаваны велапарад. Рыцарскія турніры, майстар-класы ад Фаніпальскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, спартыўныя сустрэчы па сілавым экстрыме і армрэслінгу зацікавяць жыхароў. Завяршыць святочны дзень піратэхнічнае шоу з даху Фаніпальскага гарвыканкама.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Маладосць даўжынёй у 160 гадоў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.