Жаночая зборная Беларусі па індархакеі займае пятае месца ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея на траве (FIH).
У параўнанні з папярэднім спісам лепшых каманд беларускі здолелі падняцца ўверх на адну пазіцыю. Увайсці ў пяцёрку наймацнейшых зборных свету па індархакеі дапамог паспяховы выступ на хатнім чэмпіянаце Еўропы ў топ-дывізіёне, які ў студзені бягучага года адбыўся ў мінскім Палацы спорту. Беларускі на турніры занялі трэцяе месца.
Першая дзясятка лепшых жаночых зборных па індархакеі ў 2016 годзе выглядае наступным чынам: 1.Нідэрланды - 2400 ачкоў. 2.Германія - 2138. 3.Чэхія - 1688. 4.Польшча - 1675. 5.Беларусь - 1633. 6.Аўстрыя - 1613. 7.Украіна - 1600. 8.Аўстралія - 900. 9.Канада - 837. 10. Бельгія - 750.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.