Вы тут

Суд у Італіі абавязаў педафіла купіць ахвяры фемінісцкую літаратуру


Суддзя ў Рыме Паола дзі Нікола ўнесла нечаканы дадатак да прысуду 35-гадовага асуджанага за педафілію: паводле вердыкту, мужчына, якому трэба будзе правесці за кратамі два гады, павінен будзе купіць сваёй ахвяры, 15-гадовай прастытутцы, 30 кніг феміністычнай прозы і паэзіі і два фільмы на тую ж тэматыку.


Фота: bbc.com

Дзі Нікола назвала прысуджанаму аўтараў і канкрэтныя творы, якія ён павінен набыць і перадаць сваёй ахвяры: у іх ліку "Дзённік Ганны Франк" і паэзія Эмілі Дзікінсан.

Як заўважыла суддзя, гэтыя кнігі дапамогуць дзяўчыне зразумець, які ўрон быў нанесены яе жаночай годнасці.

Пры гэтым адна з пісьменніц, чыя кніга трапіла ў спіс дзі Ніколы, сказала ў гутарцы з газетай Corriere della Sera, што было б лепш даць пачытаць гэтыя кнігі самому асуджанаму.

BBC

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.