Вы тут

У Віцебскім раёне ў ДТЗ загінулі 4 чалавекі


Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці вызначаюцца абставіны ДТЗ, якое адбылося 24 верасня каля 19 гадзін на трасе М-8 (Віцебск—Гомель—мяжа Украіны).


Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Устаноўлена, што аўтамабіль Mercedes-Benz 312D з рэгістрацыйнымі нумарамі Рэспублікі Малдова рухаўся па галоўнай дарозе ў бок мяжы Украіны. У гэты час з павароту на вёску Асеткі Віцебскага раёна з другаснай дарогі выехаў аўтамабіль Volkswagen Transporter з беларускімі нумарамі, які не саступіў дарогу.

У выніку сутыкнення аўтамабіляў ад атрыманых траўмаў на месцы здарэння загінулі грамадзянка Расіі 1966 года нараджэння, якая ехала ў аўтамабілі Mercedes-Benz 312D, а таксама 2-гадовы хлопчык, які знаходзіўся ў аўтамабілі Volkswagen Transporter.

У выніку ДТЗ таксама пацярпелі 5 чалавек, якія дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя і ім аказваецца неадкладная медыцынская дапамога.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў у бальніцы памерлі бацькі 2-гадовага загінулага хлопчыка.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб) КК Беларусі.

Следчыя звяртаюцца да відавочцаў, якія сталі сведкамі ДТЗ, з просьбай патэлефанаваць на нумар (80212) 48-66-37.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.