Вы тут

У Іарданіі застрэлены пісьменнік, абвінавачаны ў абразе ісламу


У Іарданіі невядомы чалавек застрэліў пісьменніка Нахіда Хатара на парозе будынка суда, дзе яму павінны былі прад'явіць абвінавачванні ў абразе рэлігіі.


Фота: GETTY

Наід Хатар, хрысціянін па веравызнанні, быў арыштаваны пасля таго як размясціў у сацыяльных сетках карыкатуру, на якой намаляваны джыхадзіст у раі, акружаны жанчынамі, які паліць кальян, і які просіць бога прынесці яму віно і прысмакі.

Гэтая публікацыя выклікала гнеў і непрыманне з боку многіх кансерватыўна настроеных мусульман у Іарданіі.

Афіцыйнае агенцтва навін Іарданіі паведаміла, што Хатар быў забіты трыма стрэламі ва ўпор і той, хто страляў, арыштаваны.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».