Вы тут

Радыё “Сталіца” адзначыла 18-ы дзень нараджэння рок-канцэртам


На сцэну сталічнага TNT Rock Club выйшлі гурты RECHA, ЯNKEY, ВСЁ CRAZY, НАГУАЛЬ, чые песні часта гучаць на хвалях радыё “Сталіца”. Шматлікія конкурсы і віктарыны дадавалі драйву ў святкаванне паўналецця беларускамоўнай маладзёжнай радыёстанцыі. Канцэрт атрымаў назву “Крок да рока” – сугучную праграме, падчас якой у эфіры гучаць самыя свежыя і цікавыя кружэлкі беларускіх музыкаў.


Гурт RECHA

У гэтым сезоне “Сталіцу” можна будзе пачуць не толькі ў абласных цэнтрах.

- 24 новыя FM-перадатчыкі запрацавалі па ўсёй краіне, - кажа дырэктар радыё “Сталіца” Алег Міхалевіч. - А гэта значыць, што ў нас дабавілася слухачоў. Адпаведна, у эфіры з’явіцца больш інтэрактыўных праграм.

На частаце радыё “Сталіца” пастаянна гучыць рок-музыка. Сваю “нішу” там знойдуць і меламаны са стажам, і маладыя людзі. Гэта і адрознівае станцыю ў FM-прасторы. А спецыяльная праграма “Ведай нашых!” дае цудоўны шанец заявіць аб сабе ў эфіры айчынным малавядомым гуртам. Яны не толькі граюць песні, але і расказваюць пра сябе.

- У нашым праекце гучалі гурты BeZ bileta, :B:N:, Мутнаевока, RECHA, НАГУАЛЬ, – гаворыць аўтар праграмы “Ведай нашых!” Таццяна Шышло. – Тое, што іншыя калектывы менш вядомыя, не азначае таго, што іх музыка горшая. Прыязджаюць да нас і з абласных, і з раённых цэнтраў. І нават з іншых краін - гасцявалі ў нас і расійскія “Начныя снайперы”, і ўкраінскія “Антыцелы”.

Радыё “Сталіца” прымаецца ў Мінску на частаце 105.1 FM. Паглядзець, ці можна лавіць радыёстанцыю ў вашым населеным пункце, можна на яе афіцыйным сайце: http://radiostalica.by/about_us/

Валяр’ян ШКЛЕННІК.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».