Вы тут

У Паднябеснай выявілі 730 радовішчаў карысных выкапняў


Як паведаміў міністр зямельных і прыродных рэсурсаў КНР Цзян Дамін, за апошнія пяць гадоў Кітай выдзеліў 568,2 млрд юаняў ($85,1 млрд.) на геаразведку, дзякуючы чаму ў краіне было выяўлена больш за 730 радовішчаў карысных выкапняў, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

Агульны аб'ём разведаных запасаў першасных энергарэсурсаў дасягнуў 11,7 млрд. тон умоўнага паліва, жалезнай руды -- 6,8 млрд. тон, 10 відаў каляровых металаў -- 200 млн. тон. Адзначалася развіццё знешняга гандлю карыснымі выкапнямі. За пяць гадоў агульны аб'ём экспарту і імпарту мінеральнай прадукцыі склаў прыкладна $5 трлн. з ростам на 81 працэнт. 

Як заўважыў Цзян Дамін, развіццё горназдабыўной прамысловасці адыграе важную ролю ў кітайскай эканоміцы. Кітай ужо ператварыўся ў найбуйнейшага ў свеце вытворцу і спажыўца мінеральнай прадукцыі, а таксама сусветнага лідара ў гандлі такой прадукцыяй. Статыстычныя дадзеныя паказваюць, што ў мінулыя пяць гадоў у краіне было выяўлена 256 буйных і 480 сярэдніх радовішчаў цвёрдых карысных выкапняў, знойдзена некалькі нафтавых і газавых радовішчаў з запасамі не менш за 100 млн. тон нафты і 100 млрд. кубаметраў прыроднага газу кожнае.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.