Кожны год напярэдадні іудзейскага Новага году Рош-ашана абшчына яўрэяў Мінска адзначае “Восеньскія святы” (сёлета 2 кастрычніка па яўрэйскім календары наступіць 5778 год).
У мінулую нядзелю на канцэртнай пляцоўцы Верхняга горада сталіцы каля ратушы сабраліся таленавітыя музыкі і спевакі, аматарскія калектывы і тэатры амаль з усіх куткоў краіны, каб пазнаёміць мінчан і гасцей горада са старажытнымі традыцыямі і сучаснымі тэндэнцыямі беларускіх яўрэяў. Наведвальнікаў чакалі цікавыя выстаўкі, займальныя майстар-класы, знаёмства с Торай і іўдзейскімі сімваламі, трубленне ў шафар – барановы рог. Госці маглі пачаставацца стравамі яўрэйскай кухні і яблыкамі – сімвалам “Восеньскіх свят”.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара.
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.