Вы тут

Прэзідэнт Калумбіі і паўстанцы ФАРК падпісалі мірны дагавор


Калумбійскі прэзідэнт Хуан Мануэль Сантас і лідар левай паўстанцкай групоўкі ФАРК Цімалеон Хіменэс, вядомы пад псеўданімам Цімашэнка, падпісалі мірнае пагадненне пасля больш чым 50 гадоў узброенага канфлікту.


Фота: AFP

Як паведамляецца, лідар паўстанцаў скарыстаўся аўтаручкай, зробленай з патрона. Упершыню ў гісторыі лідар ФАРК і прэзідэнт Калумбіі паціснулі адзін аднаму рукі на калумбійскай зямлі. Усе ўдзельнікі цырымоніі былі апранутыя ў белае - сімвал міру.

Лідар паўстанцаў у сваёй прамове пасля падпісання дакумента прынёс спачуванні сваякам шматлікіх ахвяр канфлікту і папрасіў прабачэння перад імі.

Канфлікт паміж урадам Калумбіі і паўстанцамі стаў самым доўгім па часе ў гісторыі Заходняга паўшар'я: супрацьстаянне калумбійскіх уладаў і ФАРК доўжылася больш за 52 гадоў.

Бакі прыйшлі да пагаднення ў жніўні пасля чатырох гадоў перамоў.

Адразу пасля гэтага лідэр ФАРК Хіменэс загадаў сваім байцам скласці зброю і выконваць рэжым спынення агню з поўначы.

Прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас таксама паведаміў аб заканчэнні канфлікту.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».