Вы тут

У Кітаі пачаў працаваць найбуйнейшы ў свеце радыётэлескоп


Радыётэлескоп FAST / Five hundred meter Aperture Spherical Telescope / размешчаны ў горным раёне павета Пінтан правінцыі Гуйчжоу на паўднёвым захадзе Кітая, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 


Па памеры антэннай прылады і адчувальнасці прыёмнай прылады радыётэлескоп FAST не мае аналагаў у свеце. Яго рэфлектар дыяметрам 500 м складаецца з 4450 адлюстравальнікаў. Пры дапамозе ўнікальнага астранамічнага інструмента навукоўцы маюць намер паглыбіць веды аб паходжанні і эвалюцыі Сусвету. 

Відавочцамі пачатку працы гіганцкага радыётэлескопа сталі сотні астраномаў і аматараў астраноміі. Гэта падзея, несумненна, павысіць зацікаўленасць чалавецтва ў касмічных даследаваннях і дазволіць Кітаю ўмацаваць свае пазіцыі ў астраноміі, адзначыў амерыканскі астрафізік Джозэф Хотан Тэйлар-малодшы. У 70-я гады мінулага стагоддзя Джозэф Тэйлар з калегамі, праводзячы назіранні з дапамогай радыётэлескопа ў Арэсіба (Пуэрта-Рыка), адкрыў двайны пульсар. За гэтае дасягненне ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1993 годзе. 

Радыётэлескоп FAST дапаможа дасягнуць мноства важных навуковых дасягненняў, перакананы вучоны. Ініцыятыва будаўніцтва гіганцкага радыётэлескопа была агучана кітайскімі спецыялістамі ў 1994 годзе, рэалізацыя праекта пачалася ў 2011-м. Збудаванне радыётэлескопа FAST абыйшлося ў 1,15 млрд юаняў (каля 173 млн. долараў). Па словах галоўнага інжынера праекта Ван Цыміна, у бліжэйшыя 10-20 гадоў распрацаваны і пабудаваны кітайскімі спецыялістамі тэлескоп будзе адным з першакласных астранамічных прылад у свеце.

"Некалькі дзён таму пры дапамозе радыётэлескопа FAST мы атрымалі сігналы пульсара, які знаходзіцца на адлегласці ў 1351 светлавы год ад Зямлі," - паведаміў супрацоўнік Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі (ДАА) Кітая Цянь Лэй. Будаўніцтва радыётэлескопа FAST -- гэта толькі першы крок, зроблены Кітаем для вядзення касмічных назіранняў. Праз 5-10 гадоў у краіне запусцяць яшчэ адзін падобны праект, праінфармаваў кіраўнік ДАА Кітая Янь Цзюнь.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.