Вы тут

Падарожжа на сакрэтную падземную АЭС


Карэспандэнты "Жэньмінь жыбаа" анлайн" наведалі падземны ядзерны "праект 816". 


Аб'ект узводзіўся з 1966 па 1984 гады, у будаўніцтве праекта прынялі ўдзел каля 60 тысяч  чалавек. Падземная канструкцыя можа прадухіліць паветраны выбух вадароднай бомбы магутнасцю ў 10 тыс. тон, а таксама ўстойлівая да землятрусаў да 8 балаў.

 

"Праект 816" быў заснаваны ў 60-я гады мінулага стагоддзя. У 1966-м  прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжоу Эньлай ухваліў будаўніцтва "падземнага праекта 816" для паставак ядзернага матэрыялу для вытворчасці атамнай бомбы ў Байтао (раён Фулін горада Чунцын)."Праект 816" галоўным чынам накіраваны на вытворчасць ядзернага паліва -- плутонію-239. У 1978-м праект атрымаў дзяржаўную прэмію ў сферы навукі і тэхнікі. У 2002 годзе быў выдадзены афіцыйны загад аб рассакрэчванні "праекта 816".

 

У 2010-м "праект 816" быў упершыню часткова адкрыты для наведванняў турыстамі. Услед за гэтым, для далейшай мадэрнізацыі дадзенага аб'екта, летась урад раёна Фулін прыняў  рашэнне аб закрыцці "праекта 816" на адзін год для будаўніцтва. Агульная плошча будаўніцтва падземнага ядзернага "праекта 816" складае 104 тыс кв.м., налічваецца 18 буйных бункераў, 130 дарог, галаўных тунэляў, падземных хадоў, шахтавых калодзежаў. Вышыня самага буйнога бункера дасягае 79,6 метра. 

Цяпер у зонах, адкрытых для публікі, выкарыстоўваюцца комплексныя гукавыя і светлавыя эфекты, таксама мадэлюецца частка функцый атамнай электрастанцыі, напрыклад, у зале №104, дзе раней была размешчана першая АЭС Кітая, будзе змадэляваны праца турбаагрэгата. 

Гістарычны кантэкст "праекта 816", выбар месцазнаходжання ўчастка, будаўніцтва праекта, расшыфраванне можна будзе паказаць пры дапамозе фотаздымкаў, пэўных прадметаў і іншымі метадамі. Дадзены праект адкрые новыя зоны 105, 221 і 229, а поўны тур будзе займаць не адну гадзіну, як раней, а тры гадзіны.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.