Вы тут

Новы сусветны парадак павінен абапірацца на моцную дзяржаву


Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў на агульнапалітычнай дыскусіі 71-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведамляе са спасылкай на Цэнтр навін ААН.


Паводле слоў Валянціна Рыбакова, "пераможцы" ў халоднай вайне не захацелі інтэграваць у сваю сістэму "прайграўшых" і пастараліся навязаць сваю волю апанентам. "Гэта спроба не ўдалася. Па-іншаму не магло і быць. Напэўна, гісторыя нас усё ж нечаму вучыць. Але наступствы гэтай спробы аказаліся жахлівымі - разбураныя дзяржавы, мноства тлеючых канфліктаў, мега-тэрарызм, новае вялікае перасяленне народаў у форме мігрантаў", - сказаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Ён заклікаў дабіцца пабудовы новага сусветнага парадку, падкрэсліўшы, што новая сістэма павінна быць заснавана на першынстве дзяржаў. "Дзяржавы па-ранейшаму застаюцца асноўнымі ігракамі міжнароднага жыцця. Дзе іх няма або дзе яны слабыя, там пануе анархія і насілле", - сказаў Валянцін Рыбакоў.

Гаворачы аб інклюзіўнасці свету, намеснік кіраўніка МЗС падкрэсліў, што ўсе без выключэння дзяржавы павінны мець у ім рэальны, а не дэкларатыўны голас. Ён таксама заявіў, што новая сістэма сусветнага правапарадку не можа быць навязана, што яе неабходна ўзгадоўваць і толькі тады яна будзе ўспрымацца справядлівай.

"Традыцыі і культуру немагчыма змяніць, - падкрэсліў намеснік міністра замежных спраў. - Насаджваць адзін аднаму свае прыярытэты з'яўляецца бескарысным і бесперпектыўным заняткам". У сувязі з гэтым ён нагадаў, што ў Беларусі прытрымліваюцца каштоўнасцей традыцыйнай сям'і.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».