Вы тут

У Беларусі рыхтуюць прапановы па павелічэнні зарплаты настаўнікам


Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык.


Фота: belta.by

"Гэта пытанне знаходзіцца на стадыі разгляду. Сёння працуюць прадстаўнікі розных ведамстваў, абмяркоўваюць розныя варыянты павышэння заработнай платы. Даручэнне кіраўніка дзяржавы будзе выканана", - сказаў Віктар Якжык.

Раней паведамлялася, што ўрад Беларусі сваёй пастановай устанавіў надбаўкі да заработнай платы настаўнікам, працуючым на пасадзе педагога дадатковай адукацыі, пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг у школе. Як растлумачылі ў Мінадукацыі, прыняцце пастановы дасць магчымасць праводзіць аплату працы педагогу дадатковай адукацыі пры аказанні платных адукацыйных паслуг з улікам кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка. Напрыклад, педагог дадатковай адукацыі за другую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка атрымае надбаўку ў памеры 30 працэнтаў тарыфнай стаўкі, за першую кваліфікацыйную катэгорыю - 55 працэнтаў, за вышэйшую катэгорыю - 90 працэнтаў, за катэгорыю настаўніка-метадыста - 120 працэнтаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?