Вы тут

Утаймавальнiк iльвоў


Магiлёўскi скульптар Андрэй Вараб'ёў стварыў чатыры вялiкiя скульптуры львоў, якiя будуць упрыгожваць Пушкiнскi мост абласнога цэнтра.


У бронзавых драпежнiкаў ёсць жывы прататып — леў-альбiнос Джон з цыркавога атракцыёна братоў Запашных. У мiнскiм цэху прадпрыемства «Скульптурны камбiнат» Беларускага саюза мастакоў адлiтым з бронзы статуям зараз наводзяць апошнi «марафет». Паводле слоў мастака, праца над праектам працягвалася амаль год. Гэтымi днямi львы пакiнуць мiнскую майстэрню i паедуць у Магiлёў.

Упершыню ў Беларусі ствараецца цэлы ансамбль з фігур ільвоў. Аўтар назваў сваіх бронзавых «гадаванцаў»  Аскольдам, Эдгардам, Джонам і Андрэем. Але на кожнай фігуры ёсць шыльдачка, где пазначаны аўтар ідэі, скульптар, кансультанты і мадэль. 

Начальнік вытворчасці прадпрыемства «Скульптурны камбінат» Міхаіл Ляснеўскі кажа: «Наш цэх адчыніўся толькі на пачатку чэрвеня і таму для нас ганарова было атрымаць такі незвычайны заказ. Думаю, скульптар і жыхары Магілёва будуць удзячны нам за працу».

 

Вось яны, сапраўдныя ўтаймавальнікі магілёўскіх ільвоў (злева направа): абрубшчык і зборшчык Іван Чарненка, зваршчык Аляксей Матусевіч, скульптар Андрэй Вераб’ёў і начальнік вытворчасці Міхаіл Ляснеўскі.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.