Вы тут

СГА пагоршыла прагноз росту сусветнага гандлю


Сусветная гандлёвая арганiзацыя панiзiла прагноз росту сусветнага гандлю ў 2016 i 2017 гадах.


«Сусветны гандаль будзе расцi ў 2016 годзе ўсяго на 1,7%, што значна менш у параўнаннi з красавiцкiмi прагнозамi ў 2,8%», — адзначаюць аўтары даклада СГА, апублiкаванага ў аўторак у Жэневе. «Прагнозы на 2017 год таксама былi перагледжаны, — адзначаюць эксперты арганiзацыi. — Чакаецца, што гандаль вырасце ў межах ад 1,8 да 3,1%, тады як раней прагназаваўся рост у 3,6%». Прычынай карэкцiроўкi прагнозу ў дакладзе названа знiжэнне нарошчвання гандлёвага абароту ў Кiтаi i Бразiлii, а таксама запаволенне росту паказчыкаў iмпарту ў ЗША. Таксама адзначаецца, што ў 2016 годзе тэмпы росту гандлю могуць быць самымi павольнымi з 2009 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?