Вы тут

У Мексіцы нарадзілася дзіця ад трох бацькоў


У Мексіцы паспяхова правялі ўнікальную аперацыю па штучным апладненні, у выніку якой з'явілася дзіця ад «трох бацькоў».


Рэдкае спадчыннае захворванне жанчыны — сіндром Лея — не дазваляла мужу і жонцы з Іарданіі мець дзіця. Пара звярнулася па дапамогу да навукоўцаў з ЗША. Даследчыкі, якіх узначальваў Джон Чжан, ужылі тэхналогію з выкарыстаннем генетычнага матэрыялу яшчэ адной жанчыны-донара. Для зачацця эмбрыёлагі дасталі ядро з яйцаклеткі маці, перасадзілі ў яйцаклетку донара, а затым апладнілі яе і перанеслі эмбрыён назад у арганізм маці. Хлопчык Абрахам Хасан нарадзіўся 6 красавіка 2016 года. Як паведамляюць лекары, ён не атрымаў у спадчыну генетычныя захворванні сваіх бацькоў. Эксперты назвалі яго нараджэнне рэвалюцыйным. У сувязі з тым, што падобныя метады ўмяшання забароненыя ў ЗША, работа спецыялістаў праходзіла ў адной з мексіканскіх клінік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».