Вы тут

Баланс як аснова бюджэту*


«Трэба» або «Хочацца»

Для пабудовы рэалістычнага сямейнага або персанальнага бюджэту неабходна ўсведамляць розніцу паміж пакупкамі на надзённыя патрэбы і пакупкамі дзеля задавальнення сваіх жаданняў. Тое, што вам трэба, — гэта неабходныя выдаткі, звязаныя з таварамі і паслугамі, якія будуць патрэбны для падтрымання стабільнага жыццёвага ўзроўню. Тое, што вам хочацца, — гэта пажаданыя пакупкі, без якіх цалкам можна абысціся ў паўсядзённым жыцці. Калі вы марнуеце грошы на тое, што вам хочацца, але на самай справе не вельмі трэба, то вы здзяйсняеце неабавязковыя выдаткі. Але нават фінансісты лічаць, што падобныя марнаванні — гэта не абавязкова дрэнна. На самай справе імкненне да набыцця таго, што вам хочацца, можа быць цудоўным стымулам для зберажэнняў.

Пошук балансу

Каб зразумець, наколькі збалансаваны ваш бюджэт, дастаткова скласці ўсе даходы і адняць усе выдаткі. У выніку вы атрымаеце чысты прыбытак або страту.

Калі даходы перавышаюць выдаткі, гэта добра — значыць вы жывяце па сродках. Таксама гэта азначае, што вы можаце павялічыць суму сваіх зберажэнняў. Калі ж баланс атрымаецца адмоўным, то вашы штомесячныя выдаткі перавышаюць даходы. Іншымі словамі, вы жывяце не па сродках. Калі вы не хочаце, каб ваш доўг рос як снежны ком, вам прыйдзецца скараціць выдаткі або павялічыць даходы. А яшчэ лепш — зрабіць і тое, і другое. Штомесячны аналіз бюджэту — гэта адзіны спосаб гарантаваць, што вы кіруеце сваімі фінансамі найлепшым чынам.


Як не патрапіць у фінансавую пастку

Існуе дзве асноўныя рызыкі, якія могуць пагражаць нашым фінансам. Гэта — даўгі і крадзеж асабістых даных.

На што варта звяртаць увагу, каб не загразнуць у даўгах

Пры адсутнасці належнага кіравання крэдыт можа ператварыцца ў некіруемы доўг. Таму рэкамендуецца прытрымлівацца трох правілаў, каб потым выкарыстоўваць крэдыты сабе на карысць і не апынуцца ў даўгах.

1. Пазбягайце непатрэбных пакупак

Кожны раз перад набыццём чаго-небудзь, задайце сабе чатыры простыя пытанні. Мне сапраўды гэта трэба ці проста хочацца? А гэта мне па сродках? Якім чынам я аплачу гэтыя выдаткі? Чым я магу рызыкаваць пасля такой пакупкі? Імпульсіўнае расходаванне сродкаў, калі рашэнні прымаюцца спантанна без уліку рэальных патрэбаў і фінансавых магчымасцяў, з'яўляецца адным з пэўных спосабаў апынуцца ў даўгах.

2. Не выходзьце за рамкі бюджэту

Сфарміраваўшы бюджэт і застаючыся ў яго рамках, вы зможаце дакладна ведаць, якую суму маеце. Калі купля парушае бюджэтны баланс, то вам, магчыма, прыйдзецца зрэзаць іншыя выдаткі або пачакаць з набыццём да таго часу, пакуль не збярэцца неабходная сума.

3. Жывіце па сродках

Гэта значыць, што вашыя выдаткі не павінны перавышаць даходы. Калі вы жывяце не па сродках і набываеце тавары ў крэдыт, які не ў стане неадкладна пагасіць, варта альбо зрэзаць выдаткі, альбо павялічыць даходы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».