Вы тут

Наколькі вы крэдытаздольны?*


Калі вы выкарыстоўваеце крэдытную карту або бераце крэдыт, то пачынаеце будаваць сваю крэдытную гісторыю. Неабходна пазбягаць памылак, якія сапсуюць вашу рэпутацыю крэдытаатрымальніка. Пераацэнка сваіх магчымасцяў можа прывесці да таго, што вас яшчэ доўга будуць лічыць некрэдытаздольным, і тады прыйдзецца выдаткаваць шмат часу і намаганняў, каб паправіць сваю крэдытную гісторыю і рэпутацыю.


Пры ацэнцы банкамі вашай крэдытаздольнасці ўлічваецца тры фактары:

Крэдытная гісторыя — наколькі акуратна вы выконвалі свае фінансавыя абавязацельствы ў мінулым;

Капітал — усе вашы актывы, у тым ліку нерухомасць, зберажэнні і інвестыцыі;

Плацежаздольнасць — якую суму запазычанасці вы зможаце абслугоўваць (гэта значыць, паступова пагашаць), зыходзячы са свайго бягучага даходу.


Рэйтынг крэдытаздольнасці і справаздача аб крэдытных аперацыях

Інфармацыя аб вашай крэдытнай гісторыі збіраецца ў рамках справаздачы аб крэдытных аперацыях. Банкі маюць магчымасць азнаёміцца з данымі справаздачы перад тым як прыняць рашэнне аб выдачы вам крэдыту.

Вы таксама штогод маеце права на аднаразовае бясплатнае азнаямленне з уласнай справаздачай аб крэдытных аперацыях. Пры гэтым неабходна рэгулярна і ўважліва аналізаваць звесткі, якія прыведзены ў гэтай справаздачы. Варта пераканацца ў тым, што дакумент не ўтрымлівае няправільнай інфармацыі або звестак аб ашуканскіх транзакцыях, якія могуць нашкодзіць вашай крэдытнай гісторыі.

1) Трэба цалкам пагашаць запазычанасць па крэдытнай карце кожны месяц. Калі гэта немагчыма, то выплачвайце столькі, колькі зможаце. Банк таксама цікавіцца розніцай паміж сумай запазычанасці па крэдытнай карце і крэдытным лімітам. Чым вышэйшы нявыкарыстаны крэдытны ліміт, тым лепшая ваша рэпутацыя як крэдытаатрымальніка. Калі выкарыстоўваць крэдытную карту з розумам, то яна дапаможа палепшыць вашу крэдытную гісторыю.

2) Калі вы не можаце своечасова зрабіць плацеж па крэдыце, то паспрабуйце дамовіцца з банкам аб рэструктурызацыі плацяжоў, каб пазбегнуць іх пратэрміноўкі. Хутчэй за ўсё, вам удасца прыйсці да пагаднення, і вы пачняце плаціць у прызначаны тэрмін столькі, колькі зможаце. Такім чынам, вы пазбегнеце штрафу за пратэрміноўку і захаваеце станоўчую крэдытную гісторыю.

* - на правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.