Вы тут

«Беларускі тэатр «Лялька» рыхтуе сюрпрызы для чарговага сезона


Унікальны праект «Лялечны квартал» міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» плануецца падняць на новую вышыню. А ў «Беларускім тэатры «Лялька» пакуль рыхтуюць сюрпрызы для чарговага сезона. Тут актыўна выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі ў кантактах з гледачамі.


Пад­час спек­так­ля «Ляль­кі» «За­губ­ле­ная ду­ша».

— «Лялечны квартал» добра ацэнены дырэкцыяй фестывалю і публікай. За тры гады ён стаў адным з самых цікавых на «базары». Сёлета дзеці і дарослыя пабачылі нашы спектаклі, а таксама работы Палтаўскага акадэмічнага тэатра лялек, тэатра з Маскоўскай вобласці «Крэсіва», Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэатра, кіно і тэлебачання. Выступіў і Маскоўскі тэатр «Адлюстраванне». Вельмі хочацца, каб на «Славянскі базар» прыехалі і з іншых славянскіх дзяржаў. Гатовы запрасіць калег з Польшчы, Сербіі, Балгарыі і гэтак далей, — сказаў Віктар Клімчук, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік «Лялькі».

У нядзелю, 18 верасня тэатр распачаў чарговы сезон. У гэты дзень дзецям паказалі спектакль «Папялушка, або Хрустальныя чаравічкі» (рэжысёр Віктар Клімчук). А дарослых гледачоў запрасілі на пастаноўку «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле твораў Яна Баршчэўскага (рэжысёр — Алег Жугжда). Каля будынка тэатра правялі майстар-класы па скрапбукінгу, вырабе цацачных мядзведзікаў Тэдзі, арыгінальнага тэкстылю, упрыгажэнняў з медзі і каменю.

— Магчымасць набываць квіткі праз інтэрнэт становіцца вельмі папулярнай. Паралельна мы актывізавалі працу ў сацыяльных сетках. Стварылі спецыяльныя групы, праводзім апытанні, — расказвае Аляксандр Грыгор'еў, дырэктар тэатра.

Каб заўсёды здзіўляць, у тэатры рэалізуюць розныя ідэі. Напрыклад, тут ёсць група артыстаў, якія працуюць... на хадулях. Аўтар канцэпцыі — актрыса вышэйшай катэгорыі Дар'я Зімніцкая. Яна ж і рэжысёрка вулічнага спектакля «Шагал. Зыход», падчас якога артысты на хадулях працуюць з лялькамі розных сістэм кіравання.

У планах — узяць удзел у ІІ міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Шомбай-fest» у Казані.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Шагал і... хадулі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».