Вы тут

Мужчына вырабляў у кватэры знаёмага самагон і апарат выбухнуў


Жыхарка дома па сталічным завулку Калініна паведаміла ў міліцыю пра пачуты ёй выбух. Больш за тое, у адной з кватэр вырвала дзверы і адчуваецца рэзкі пах. У гэты ж час праваахоўнікам паступіла яшчэ адно паведамленне: у мужчыны падчас выбуху пашкодзіла яго аўтамашыну «Нісан»...


Было ўстаноўлена, што гаспадар кватэры ў той дзень паехаў у вёску — на ўсе выхадныя. Перад гэтым ён перадаў ключы ад жылля свайму 56-гадоваму знаёмаму. Пасля выхадных гаспадар не паехаў дадому, а накіраваўся адразу на работу. І вось ранкам яму патэлефанаваў «кватарант», які «парадаваў» навіной. Маўляў, вырабляў у кватэры самагон і апарат выбухнуў. Прыехаўшы дадому, гаспадар заспеў у кватэры міліцыянераў, супрацоўнікаў МНС і «Мінгаза». Пра тое, што ў яго жыллі будуць вырабляць самагон, уладальнік жылля не ведаў. У адносінах да яго 56-гадовага знаёмага распачаты адміністрацыйны працэс.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Вынесла дзверы, пашкодзіла аўто

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».