Вы тут

Бацькі лічаць за гонар аддаць сваіх малых у яслі-сад №4 г. Слуцка


У 1990 годзе яслі-сад №4 г. Слуцка прыняў першых наведвальнікаў. І да гэтага часу бацькі лічаць вялікай удачай атрымаць пуцёўку для свайго малога ў гэтую прэстыжную дзіцячую ўстанову. Кожны выхаванец — яркая асоба, упэўнены педагогі, якія прымяняюць у сваёй рабоце прагрэсіўныя методыкі.


Гэ­тыя фо­та­здым­кі зроб­ле­ны ў ба­сей­не дзі­ця­ча­га сад­ка,  а так­са­ма ў па­коі для гуль­няў і за­ня­ткаў. Тут вы­ха­ва­це­лі зна­ё­мяць ма­лых з жы­вёль­ным і рас­лін­ным све­там, да­юць ім пер­шыя ве­ды пра тэх­ні­ку, якая слу­жыць лю­дзям.

Як вядома, першы год у школе для пачаткоўцаў даволі складаны. Назіранні псіхолагаў, фізіёлагаў, педагогаў паказваюць, што сярод іх ёсць дзеці, якія цяжка адаптуюцца да новых умоў, рэжыму вучобы, толькі часткова засвойваюць урокі. Пачатак школьнага навучання становіцца для малых моцным стрэсам. Радасць ад паступлення ў школу, новыя ўражанні часта перамяжоўваюцца з пачуццём трывогі, напружання і разгубленасці. Хтосьці становіцца непаслухмяным, а нехта, наадварот, занадта ціхмяным. У кагосьці прападае апетыт, парушаецца сон. Дзіця павінна быць дастаткова сталым у фізіялагічных і сацыяльных адносінах, дасягнуць адпаведнага разумовага ўзроўню, запасу ведаў аб навакольным свеце.

— Я прыкмеціла, што дзеці, якія прыходзяць у школу, могуць быць добра падрыхтаваныя фізічна і нават мець пэўныя веды па праграме. Але ім цяжкавата ў псіхалагічным плане: няма матывацыйнай гатоўнасці да перамен. Многія не ведаюць да чаго ім трэба рыхтавацца ў старэйшай групе дзіцячага сада, каб потым вучыцца ў школе, — расказала намеснік загадчыка дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы «Яслі-сад №4 г. Слуцка» Людміла Апанасевіч. 

— У выніку мы распачалі праект па фарміраванні ў сваіх выхаванцаў адаптацыйных магчымасцяў да навучання. І вырашылі яго ажыццявіць пры садзейнічанні некалькіх зацікаўленых удзельнікаў: бацькоў, псіхолагаў, настаўнікаў пачатковых класаў.

У асноўным акцэнт рабіўся на гульнявых практыкаваннях з дашкольнікамі, ролевай гульні «Мы ідзём у школу». Дзеці праз розныя віды дзейнасці, у тым ліку і выяўленчае мастацтва, адлюстроўвалі свае эмоцыі, стаўленне да школы. У межах гэтага праекта працавала «Школа першакласных бацькоў». «Мы з псіхолагам Марынай Аляксандраўнай распрацавалі план работы з імі. Дарослыя людзі вельмі цікава рэагавалі на тое, што мы ім казалі, што з імі гулялі ў вучняў. Для тых, хто мае першае дзіця, было крыху цяжкавата адчуваць сябе школьнікамі. Лягчэй было тым бацькам, у каго некалькі дзяцей. Дзякуючы гэтай школе мы зарыентавалі дарослых на тое, што яны павінны дапамагчы дзецям сфарміраваць матывацыйную гатоўнасць да школы, як яны павінны сябе адчуць у новым калектыве, — канстатуе мая суразмоўца. — Мы з выхаванцамі дзіцячага сада хадзілі ў школу, сустракаліся з першакласнікамі, праводзілі з імі сумесныя мерапрыемствы, дзеці атрымалі магчымасць пасядзець за партамі, пагутарыць з першакласнікамі, настаўніцай. Цікава ім было наведаць бібліятэку, сталовую і паспытаць школьныя стравы... Праект закончыцца ў канцы верасня, і тады мы прааналізуем яго, падвядзём вынікі. Магчыма, у наступным годзе спатрэбіцца яго дапоўніць, унесці нешта новае.

У астатніх педагогаў дашкольнай установы іншыя праекты. У канцы навучальнага года на педагагічным савеце робіцца прэзентацыя кожнага з іх. Настаўнікі ацэньваюць, наколькі ён удаўся, уносяць свае прапановы. Вельмі важна, што і бацькі актыўна дапамагаюць педагогам. Такая праектная дзейнасць дапамагае творча і плённа працаваць, строіць вучэбны працэс.

Напрыклад, у мінулым навучальным годзе калектыў працаваў па рэалізацыі педагагічных праектаў па бяспецы жыццядзейнасці. У межах яго ў малых фарміраваліся ўяўленні аб правілах дарожнага руху, бяспецы пры карыстанні навакольнымі прадметамі, правільныя зносіны са знаёмымі, а таксама паводзіны захавання здароўя і жыцця.

Паклапаціліся тут і пра тых малых, якія яшчэ не ходзяць у дашкольную ўстанову. Для іх стварылі адаптацыйна-развіваючую групу «Малышкіна школа», якая дапамагае не толькі дзецям, але і іх бацькам. Пра жыццё дзіцячага сада расказвае свая газета — «Бусляня».

На працягу года дашкольная ўстанова ўдзельнічала і перамагала ў разнастайных конкурсах: у раённым «Бяспечнае дзяцінства» атрымала дыплом ІІ ступені і фотаапарат у падарунак. У раённым конкурсе «Я — даследчык» выхаванец Арцём Бортнікаў узнагароджаны дыпломамІ ступені за праект «Чаму хлеб чорны, чаму белы». Хлопчык прадстаўляў Слуцкі раён на абласным конкурсе.

Па выніках 2015 года яслі-сад заняў 2-е месца ў спаборніцтве «За стварэнне аптымальных умоў для развіцця і ўдасканалення адукацыі ў Слуцкім раёне».

Алена Даўжанок

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Яўгена Пясецкага

Загаловак у газеце: Чаму хлеб чорны, чаму белы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.