Вы тут

У Слуцку і з футболам па-людску


Як кажуць, у Слуцку ўсё па-людску. І са спортам тут таксама поўны парадак. Ужо трэці сезон футбольная каманда «Слуцк» гуляе ў вышэйшай лізе Беларусі. Апошнім часам зборная ўмацавалася, абнавілася новымі гульцамі. Гаспадарам не сорамна цяпер прымаць гасцей на сваім, так бы мовіць, дамашнім стадыёне «Гарадскі».


На зя­лё­ным по­лі ста­ды­ё­на.

Спартыўны комплекс месціцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку, уведзены ў эксплуатацыю ў 2014 годзе. Тут з нуля пабудаваны адміністрацыйны будынак, пашырана футбольнае поле, рэканструяваны пасадачныя месцы, з'явілася новая ўсходняя трыбуна, а заходняя значна павялічылася, усе сядзенні былі заменены на новыя сіняга і белага колеру. У выніку на стадыёне адначасова можа змясціцца 1896 чалавек.

— Цяпер у нас ёсць крытая пляцоўка для відэааператара, VІР-ложа на 60 месцаў і VІР-трыбуна, — паказвае дырэктар стадыёна Генадзь Паніч. — Акрамя таго, пабудаваны аўтастаянка на 120 месцаў, а таксама паркоўка для высокіх гасцей каля адміністрацыйнага будынка. У самім будынку знаходзіцца пункт пракату канькоў, лыж, ролікаў, два тэнісныя сталы. Вельмі добрая трэнажорная зала, дзве гасцявыя і раздзявальня для футбалістаў. Наш стадыён не саступае стадыёну салігорскага «Шахцёра» і барысаўскага БАТЭ. А па некаторых пазіцыях мы нават наперадзе. У нас гуляла маладзёжная зборная Беларусі. Яе трэнер Ігар Кавалевіч пахваліў наш стадыён, стан футбольнага поля.

У гэ­тым пры­го­жым бу­дын­ку раз­ме­шча­на ўсё, што не­аб­ход­на спарт­сме­нам па вы­со­кіх між­на­род­ных стан­дар­тах.

Футбольнае поле — асаблівы гонар случчан. Яго карпатліва даглядаюць, у Германіі купляюць спецыяльную траву, рэгулярна яе падкошваюць, паліваюць, праколваюць глебу, каб кісларод паступаў да каранёвай сістэмы. На футбольным полі стадыёна «Гарадскі» спецыялісты Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый бралі пробы грунту — трава пусціла карані на 15-17 сантыметраў у глыбіню. Пры тым, што нармальным лічыцца прарастанне на 12 сантыметраў. Сёлета УЕФА пасля папярэдняга інспектавання прыняла рашэнне аб правядзенні на стадыёне міжнародных спаборніцтваў. Тут ужо адбыліся міжнародныя матчы чэмпіянату Еўропы сярод дзяўчынак да 17 гадоў, міжнародны турнір.

Нагадаю, што да прывядзення спартыўнай арэны ў належны выгляд футбольная каманда «Слуцк» вымушана была праводзіць гульні ў Салігорску. У ліпені 2014 года пасля абнаўлення комплексу гараджане атрымалі магчымасць глядзець матчы любімай каманды. Ужо 5 ліпеня случчане абыгралі «Белшыну».

Жыхары Слуцка ад малога да старога любяць футбол. Здараецца, што ў дзень гульні нельга купіць білетаў — усе яны разабраны загадзя. Дзе яшчэ можна такое пабачыць?

Алена Даўжанок

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Яўгена Пясецкага

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.