Вы тут

У Мінску прадставілі адукацыйную відэагульню «Фінансавы футбол 2.0»


Асацыяцыя беларускіх банкаў і кампанія Vіsa прадставілі ў Мінску адукацыйную відэагульню «Фінансавы футбол 2.0» (падрабязна пра яе «Звязда» пісала ў нумары за 27 верасня), якая з'яўляецца абноўленай лакалізаванай версіяй займальнай камп'ютарнай гульні для атрымання фінансавых ведаў.


Рэ­гі­я­наль­ны ме­не­джар кам­па­ніі Vіsa ў Бе­ла­ру­сі, Мал­до­ве  і Азер­бай­джа­не Ігар Ка­ва­лёў уру­чае кні­гу і дыск з гуль­нёй  на­мес­ні­ку стар­шы­ні праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі Сяр­гею Ка­ле­чы­цу.

Як падкрэсліў падчас прэзентацыі намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей КАЛЕЧЫЦ, фінансавая адукаванасць з'яўляецца адным з найбольш важных кірункаў дзейнасці Нацбанка. «З кампаніяй Vіsa мы супрацоўнічаем з 2013 года, і за гэты час ужо зроблена вялікая работа: адаптавана да беларускіх рэалій гульня «Фінансавы футбол», праведзена першае ў краіне даследаванне фінансавай адукаванасці насельніцтва, выпушчаны брашуры і падручнікі на гэтую тэму», — удакладніў намеснік старшыні.

Рэгіянальны менеджар Vіsa ў Беларусі, Малдове і Азербайджане Ігар КАВАЛЁЎ адзначыў, што кампанія займаецца распрацоўкай праграм, якія накіраваны на павышэнне фінансавай адукаванасці, ужо больш за дзесяць гадоў. «Фінансавыя веды даюць магчымасць навучыцца выбудоўваць асабісты бюджэт, кантраляваць свае выдаткі і зберажэнні. А павышэнне фінансавай адукаванасці спрыяе росту дабрабыту людзей і эканамічнаму развіццю грамадства», — паведаміў ён.

Асацыяцыя беларускіх банкаў і кампанія Vіsa таксама плануюць правядзенне сумесных публічных лекцый ва ўніверсітэтах, выданне практычнага дапаможніка па кіраванні асабістымі фінансамі, паведаміў намеснік старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандр КУЧЫНСКІ.

Дарэчы, гэтымі днямі спецыялісты нашага нацыянальнага банкаўскага рэгулятара і Міністэрства адукацыі Беларусі распрацоўваюць сумесны праект па павышэнні фінансавай адукаванасці ў школах, паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц. «Намі рыхтуецца сумесны праект з Мінадукацыі і думаю, што ён будзе вельмі карысны. Цяжка сказаць, калі ён пачне працаваць, але тое, што такая ініцыятыва будзе рэалізаваная, гэта дакладна», — адзначыў Сяргей Калечыц. Сёння спецыялістамі дзвюх структур выбіраецца фармат рэалізацыі згаданага праекта. Магчыма, гэта будзе дадатковы ўрок з невялікай колькасцю гадзін па годзе, або — на ўзроўні факультатыўных заняткаў.

Акрамя таго, намеснік старшыні праўлення Нацбанка анансаваў два буйныя мерапрыемствы ў сферы павышэння фінансавай адукаванасці, якія адбудуцца ў найбліжэйшы час. Гаворка ідзе пра спецыялізаваную выставу фінансавых паслуг «Маніфэст», якая пройдзе 27—29 кастрычніка. Таксама ў кастрычніку — снежні будзе праходзіць фінансавая алімпіяда для вучняў 10—11-х класаў», — паведаміў ён.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Футбол для інтэлектуалаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?