Вы тут

У Барысаве загінулі чацвёра мужчын


На месцы трагедыі ў лясным масіве знойдзены доказы ўжывання псіхатропаў.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўстанаўліваюцца абставіны смерці чатырох маладых людзей, як мяркуецца, звязанай з атручваннем псіхатропнымі рэчывамі і наркатычнымі сродкамі.


Днём 18 верасня ў лясным масіве ў Барысаве мясцовым жыхаром былі знойдзены чацвёра мужчын, якія не падавалі прыкмет жыцця. Прыбыўшыя медыцынскія работнікі канстатавалі смерць дваіх маладых людзей (1981 і 1984 гадоў нараджэння). Трэці, 1980 года нараджэння, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у бальніцы. Чацвёрты, 1988 года нараджэння, знаходзячыся ў рэанімацыйным аддзяленні, пайшоў з жыцця ноччу. Усе мужчыны — жыхары Барысава. Па звестках следства, двое з іх былі асуджаныя і раней ужывалі наркотыкі. Падчас агляду месца здарэння следча-аператыўнай групай выяўленыя прадметы, якія сведчаць пра ўжыванне загінулымі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа.

Усяго за 8 месяцаў бягучага года УСК па Мінскай вобласці распачата каля 700 крымінальных спраў па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнута больш за 250 чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».