Вы тут

Кітай можа разлічваць на Беларусь у пашырэнні сваіх інтарэсаў у Еўропе


Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пекіне на сустрэчы са Старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам.


Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Кітай дасягнулі самага высокага ўзроўню супрацоўніцтва. Ён канстатаваў адсутнасць якіх-небудзь праблем у палітычным супрацоўніцтве, а таксама наяўнасць добрых адносін як на ўзроўні лідараў дзвюх краін, так і асобных міністэрстваў і ведамстваў. "Мы гэтыя адносіны выбудоўвалі доўга, па цаглінцы і прыйшлі да ўзаемнага даверу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы гэта цэнім у Беларусі, і вы павінны быць упэўнены, што ў цэнтры Еўропы вы маеце пляцоўку для пашырэння сваіх інтарэсаў. Вы можаце на нас разлічваць. Мы будзем рабіць усё, каб вашы інтарэсы былі прадстаўлены на еўрапейскім кантыненце".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ўжо вельмі даўно пазнаёміўся з Кітаем і добра ведае гэту краіну. "За апошнія гады вы зрабілі велізарны рывок у сваім развіцці", - сказаў ён.

У сваю чаргу Чжан Дэцзян падкрэсліў вялікі асабісты ўклад Аляксандра Лукашэнкі ў развіццё кітайска-беларускіх адносін. "Кітайскі бок разглядае вас у якасці блізкага сябра, і мы гатовы прыкладаць дадатковыя намаганні па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва", - сказаў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.