Вы тут

Уладзімір Макей: "Праз дыялог мы можам дасягнуць спакою ў свеце"


Якая роля Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у нашы дні? Як бачыць наша краіна рашэнне праблемы бежанцаў? Што мы робім, каб спыніць пацяпленне клімату? Днямі міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір МАКЕЙ даў інтэрв'ю радыё ААН, дзе адказаў на гэтыя пытанні.


Пра прыярытэты

Адказваючы на пытанне пра прыярытэты Беларусі ў рамках ААН, міністр падкрэсліў, што на пляцоўцы гэтай арганізацыі трэба гаварыць пра канцэптуальныя рэчы. "Пра тое, што адбываецца цяпер, чаму гэта адбываецца і што мы павінны зрабіць для таго, каб прадухіліць негатыўныя наступствы той ці іншай падзеі, — адзначыў Уладзімір Макей. — Тут, у ААН, гэтыя прыярытэты павінны быць зразумелымі для простых людзей".

Па словах кіраўніка нашага дыпламатычнага ведамства, сёння для чалавека самае галоўнае — мір, бяспека, спакой, устойлівае развіццё.

"Таму мы на гэтай сесіі лічым, што трэба неадкладна займацца пытаннямі ўрэгулявання канфліктаў — ваенных канфліктаў, якія адбываюцца цяпер у розных рэгіёнах свету, — заявіў Уладзімір Макей. — Мы чуем сотні, тысячы слоў з высокіх трыбун наконт гэтага, але канкрэтных дзеянняў, асабліва ад вядучых геапалітычных ігракоў, ад якіх і залежыць гэтая сітуацыя, мы не бачым". Па яго словах, трэба сур'ёзна задумацца аб "новым сусветным парадку", які дапамог бы спыніць гэтыя канфлікты.

"З эканамічнага пункту гледжання мы бачым, як сёння ствараецца вялікая колькасць розных інтэграцыйных структур, аб'яднанняў у розных рэгіёнах свету, — звярнуў увагу Уладзімір Макей. — Але, на жаль, гэтыя інтэграцыйныя эканамічныя аб'яднання нацэленыя не на спрашчэнне гандлю і эканамічнага супрацоўніцтва паміж рознымі краінамі, а на стварэнне новых бар'ераў. Наша пазіцыя такая: мы выступаем за спалучэнне рэгіянальных інтэграцыйных працэсаў, няхай гэта будзе ў Еўропе, няхай гэта будзе ў Еўразіі, няхай гэта будзе ў Лацінскай Амерыцы, у Паўднёва-Усходняй Азіі, у Афрыцы або ў якіх-небудзь іншых рэгіёнах".

Што да сацыяльнага аспекту, то ў гэтым плане, па словах міністра замежных спраў, неабходна вырашыць міжрэлігійныя і міжнацыянальныя канфлікты. "Ніхто не хоча слухаць адзін аднаго. Мы на сабе адчулі, што такое санкцыі, што значыць прымус. Мы зрабілі адназначную выснову — толькі праз дыялог, праз гатоўнасць да дыялогу, праз гатоўнасць да знаходжання нават кампрамісных рашэнняў — хай яны будуць цяжкімі — мы можам дасягнуць гармоніі, спакою і стабільнасці ў грамадстве, у рэгіёне і ў свеце ў цэлым", — сказаў Уладзімір Макей.

Пра праблему бежанцаў

Гаворачы пра ўнёсак, які наша краіна робіць у вырашэнне праблемы бежанцаў, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства паведаміў:

"У нас больш за 160 тысяч бежанцаў з Украіны. Зараз колькасць не расце, спынілася. Але мы вымушаны былі ў свой час прымаць экстранныя рашэнні, якія павінны былі прывесці да таго, каб гэтыя людзі не адчувалі сябе ў бядзе. Указам Прэзідэнта былі прадастаўлены спецыяльныя прэферэнцыі для гэтых асоб, звязаныя з атрыманнем работы, жылля, з доступам да адукацыі... Фактычна, мы стварылі для іх такія ж правы, як і для беларусаў. І гэта важна".

У той жа час, па словах міністра, у вырашэнні гэтай праблемы неабходна выконваць пэўны баланс. "Я сустракаўся з прадстаўнікамі многіх еўрапейскіх краін і ў неафіцыйных размовах яны казалі, што ўцекачы, якія прыбылі ў тую ці іншую краіну, не заўсёды ўспрымаюць законы, якія дзейнічаюць у гэтай краіне, не заўсёды паводзяць сябе адэкватным чынам. Таму тут павінен быць адпаведны баланс, гэта значыць, не толькі гатоўнасць грамадства прыняць гэтых бежанцаў, але і гатоўнасць бежанцаў да інтэграцыі ў тое ці іншае грамадства ў той ці іншай краіне. Гэта вельмі важна", — адзначыў Уладзімір Макей.

Пра ратыфікацыю Парыжскага пагаднення

Журналіст радыё ААН звярнуў увагу на тое, што наша краіна ратыфікавала Парыжскае пагадненне па клімаце, і пацікавіўся, ці адчувае Беларусь наступствы змены клімату. Міністр замежных спраў адказаў станоўча. "Добра, што на нейкім этапе адказныя грамадска-палітычныя дзеячы, кіраўнікі дзяржаў затурбаваліся гэтым пытаннем і пачалі думаць пра тое, як спыніць такое негатыўнае развіццё падзей, — канстатаваў ён. — Мы свядома падпісалі гэты дакумент, таму што мы лічым, што далейшае негатыўнае развіццё падзей трэба спыніць. Мы гатовыя ўнесці свой рэальны ўклад у гэты працэс".

Так, наша краіна ўзяла на сябе абавязацельства да 2030 года на 28 працэнтаў знізіць аб'ём выкідаў парніковага газу ў параўнанні з 1990 годам. Па словах міністра, мы маем намер павялічыць плошчу лясоў, а на 10 тысячах гектараў балот правесці адпаведныя рэкрэацыйныя работы, каб аднавіць гэтыя балоты. "Яшчэ раз паўтаруся, таму мы свядома паставілі подпіс і далучыліся да Парыжскага пагаднення", — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».