Вы тут

Валанцёры руху БРСМ “Добрае Сэрца” акажуць дапамогу пажылым людзям


Напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей, які адзначаецца штогод 1 кастрычніка, удзельнікі валанцёрскага руху БРСМ "Добрае Сэрца" арганізуюць ва ўсіх рэгіёнах краіны мерапрыемствы рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”.


Фота: novostipmr.com

30 верасня і 1 кастрычніка валанцёрскія атрады ГА “БРСМ” “Добрае Сэрца" арганізуюць і правядуць мерапрыемствы па аказанні дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам пажылога ўзросту, ветэранам вайны і працы, асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў. Добраахвотнікі наведаюць грамадзян вышэйзгаданых катэгорый, дапамагаюць ім па гаспадарцы, добраўпарадкуюць прыдваравыя тэрыторыі, падораць святочны настрой у выглядзе канцэртных праграм і шчырых гутарак.

Акрамя таго будуць арганізаваны “гарачыя лініі” па месцы жыхарства для дастаўкі сельгаспрадукцыі.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”, галоўная мэта якой -- забеспячэнне пераемнасці пакаленняў праз прыцягванне ўвагі моладзі да праблем пажылых людзей, -- будзе доўжыцца да 13 кастрычніка.

Плануецца, што ў рамках акцыі адбудзецца больш за 200 мерапрыемстваў па ўсёй краіне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.