Вы тут

У Японіі працягласць жыцця катоў і сабак устанавіла гістарычны рэкорд


Да такой высновы прыйшлі даследчыкі Такійскага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі і тэхналогій пры ўдзеле экспертаў з ветэрынарнай асацыяцыі краіны, паведамляе Bloomberg.


Высветлілася, што сабакі ў краіне ў сярэднім дажываюць да 13,9 года, а кошкі — да 11,9 года. Гадаванцы сталі больш жыць дзякуючы прышчэпкам, ветэрынарнай дапамозе, больш якаснаму корму і памяншэнню колькасці бадзяжных жывёл. Паводле інфармацыі Bloomberg, колькасць хатніх гадаванцаў у Японіі — 19,8 мільёна, гэта больш, чым колькасць дзяцей, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту (15,9 мільёна). Эксперты адзначаюць, што нізкі ўзровень нараджальнасці і рост працягласці жыцця сярод людзей у краіне прыводзіць да таго, што адзінокія грамадзяне заводзяць хатніх жывёл.

У верасні 2015 года стала вядома, што ў Японіі колькасць доўгажыхароў ва ўзросце ад 100 гадоў і больш упершыню ў гісторыі перавысіла адзнаку ў 60 000 чалавек.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хвастатыя доўгажыхары з Японіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?